У Беларусі запусцілі сэрвіс «Дошка» — аналаг папулярнай платформы для сумеснай працы з анлайн-дошкамі Miro. Серверы новага сэрвісу і ўсе ягоныя даныя размяшчаюцца на тэрыторыі Беларусі, піша Office Life.

Miro афіцыйна спыніла працу ў Беларусі і Расіі ў сакавіку 2022 года. Аднак платныя акаўнты беларускіх карыстальнікаў пачалі адключаць толькі праз два з паловай гады. Першапачаткова кампанія не планавала блакаваць бясплатныя акаўнты. Але ў кастрычніку 2026 года Miro ўвяла геаграфічныя абмежаванні, праз якія карыстальнікі з беларускімі IP-адрасамі больш не могуць увайсці ў свае акаўнты і атрымаць доступ да афіцыйнага сайта платформы.
Беларускі сэрвіс «Дошка» працуе на 11‑ці мовах. Гэта неабмежаваная працоўная прастора, дзе ўдзельнікі аднаго праекта могуць адначасова ствараць схемы, размяшчаць нататкі, пісаць дакументы і праводзіць заняткі. Таксама прадугледжаная магчымасць перанесці ў сэрвіс дошкі, створаныя раней у Miro.
Карыстальнікам даступныя нататкі 12‑ці колераў, пазнакі для іх і інструменты галасавання. Акрамя таго, можна ствараць блок-схемы, ментальныя карты, канбан-дошкі для арганізацыі задач і часовую шкалу праектаў.
Сэрвіс штодня стварае рэзервовыя копіі звестак, а ўсе серверы знаходзяцца ў Беларусі.
Пакуль «Дошка» працуе ў тэставым рэжыме і застаецца бясплатнай. Распрацоўшчыкі папярэджваюць, што на гэтым этапе магчымыя памылкі і кароткачасовыя перапынкі ў працы платформы.
Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі
Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі
Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі
Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю
Каментары