Эканоміка88

«Бяру ўсё, што па зніжках». Беларуская пенсіянерка распавяла, што можа сабе дазволіць у эміграцыі ў Варшаве

Галіне 63 гады. У Польшчу яна пераехала ў 2021 годзе. Сёння жанчына жыве ў Варшаве, працуе і атрымлівае пенсію. Яна распавяла Most пра свае даходы, пра тое, што можа дазволіць сабе на гэтыя грошы і ад чаго даводзіцца адмаўляцца.

Галіна [імя зменена] выйшла на пенсію яшчэ ў Беларусі, пяць гадоў таму. Ад беларускай дзяржавы яна штомесяц атрымлівае пенсію ў памеры 800 рублёў — гэта прыкладна 1 тысяча злотых, або 235 еўра па сённяшнім курсе. Акрамя гэтага, пенсіянерка працуе няняй у сям'і, дзе зарабляе 4 тысячы злотых [935 еўра]. Пры любой магчымасці яна бярэ і дадатковыя падпрацоўкі.

У выніку агульны штомесячны даход, на які можа разлічваць Галіна, складае каля 5 тысяч злотых [1170 еўра].

На здым жытла ідзе палова даходаў

У Варшаве Галіна арандуе маленькую кватэру плошчай 27 кв. метраў. Яна абыходзіцца пенсіянерцы ў 2,5 тыс. злотых [585 еўра], уключаючы камунальныя.

— Мэбля ледзь дыхае, неабходны рамонт. Але я жыву вельмі акуратна, — кажа жанчына. — [Зараз] вяду перамовы з гаспадыняй, якая хоча падняць мне плату за арэнду.

Інтэрнэт і мабільная сувязь абыходзяцца Галіне яшчэ прыкладна ў 200 злотых.

На праезд беларуска штомесяц траціць 55 злотых [13 еўра] — купляе праязны білет на ўсе віды транспарту па льготным тарыфе для пенсіянераў.

«Купляю малако, кашы, нешта мясное, фрукты і гародніну»

У прадуктовыя крамы Галіна ходзіць нячаста. Улік выдаткаў на прадукты не вядзе. Кажа, часам за раз выходзіць 20 злотых, часам — 50 [4,6 — 11,7 еўра]. Але гэта з улікам таго, што жанчыне даводзіцца эканоміць.

— Купляю самае таннае, бяру ўсё, што па зніжках. Звычайна — малако, кашы, нешта мясное, садавіну і гародніну. Увогуле, бяру не тое, што хачу, а тое, што магу сабе дазволіць, — распавядае яна. — А ў кафэ і рэстараны не хаджу ўвогуле.

«У адным сэканд-хэндзе паліто будзе каштаваць адзін злоты, а ў іншым — 20»

Гардэроб пенсіянерка таксама абнаўляе не часта. А калі трэба гэта зрабіць, аддае перавагу сэканд-хэндам, дзе адзенне таннейшае.

— Сума [у чэку] залежыць ад сэканд-хэнда: у адным паліто будзе каштаваць адзін злоты, а ў іншым — 20 [4,6 еўра], — кажа яна. — Вось такія сумы атрымліваюцца.

Касметыку і сродкі гігіены жанчына купляе па неабходнасці і таксама па акцыях.

За абследаванні даводзіцца даплачваць

У Галіны ёсць базавы пакет у медыцынскім цэнтры LuxMed, які абыходзіцца ў 266 злотых у месяц [62 еўра]. Аднак ён пакрывае не ўсе аналізы і працэдуры, таму пенсіянерцы нярэдка даводзіцца дадаткова аплачваць абследаванні.

Акрамя таго, у яе ёсць праблемы са здароўем, якія можна вырашыць толькі з дапамогай дарагой аперацыі. На яе ў Галіны пакуль няма сродкаў.

— Напрыклад, мне не ўзяліся па NFZ (дзяржаўнай страхоўцы.) выдаліць жоўтыя плямкі (плямы) з вока. І гэта будзе каштаваць ад 2,5 тыс. да 10 тыс. злотых за адзін укол [585 — 2340 еўра], — кажа яна. — Я не гатова такія сумы раздаваць.

Зумба, бачата і бясплатнае кіно

Нават пры абмежаваных фінансах Галіна стараецца знаходзіць магчымасці для адпачынку ў польскай сталіцы, выбіраючы бясплатныя забавы і мерапрыемствы.

— Шмат бясплатных музеяў у розныя дні тыдня, бясплатная музыка ў розных месцах Варшавы і зімой, і летам. Танцы — зумба, бачата — па нядзелях, — кажа яна. — Учора была ў кіно, дзе оскараўскія фільмы [паказваюць] бясплатна. Наступны сеанс будзе 25 сакавіка. А паміж імі бясплатна можна глядзець польскія фільмы ў Dom Sztuki (Доме мастацтваў) у [варшаўскім раёне] Урсынаў.

Каментары8

  • Žvir
    13.03.2026
    Jak z maich naziranniaŭ, dyk usie tak atavarvajucca, usie i paŭsiul...

    Palityki prychodziać, ščyra robiać na narod, jak i abiacajuć ( usio česna, kamar nosa nie padtočyć), i sychodziać. Uzrovień žyćcia efiektyŭna i sa śvistam liacić adpaviedna dołu.

    Takoje ŭražannie, što niejdzie ŭžo dali kamandu, "ratujsia, chto moža", prosta nia ŭsie jaje poki pačuli...
  • Жырардоўскі
    13.03.2026
    Яшчэ добрая сітуацыя, што ё пенсія і неблагая падпрацоўка. А як іншыя?
  • Геннадий
    13.03.2026
    Я пока не пенсионер, но сразу после эмиграции тоже сильно экономил (сейчас уже нет необходимости, зарплата 16000 брутто). Могу дать пару комментариев: 1) Если нет какой-то особой необходимости жить в Варшаве - лучше переехать в небольшой центр воеводства (Ополе, Гожув, Кельце). Инфраструктура почти та же, а съём маленькой кавалерки обойдётся на 500 злотых в месяц меньше. 2) Интернет и телефон за 200 злотых - это как минимум странно, месяц Orange стоит 31 злотый, там и мобильная связь и интернет, который можно расшарить на ноутбук со смартфона. 3) Если питаться исключительно на скидках - одному человеку с лишком хватит 1000 злотых (мясные блюда 3 раза в день, фрукты и шоколад), можно уложиться и в меньше. 4) В Польше днйствительно, чтобы не перегружать систему, косметические проблемы со здоровьём решаются или платно или с долгим ожиданием, вместе с тем реальные проблемы, угрожающие здоровью - быстро и бесплатно

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце4

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь30

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

У ЗША выпусцяць надзвычай вялікую манету з выявай Трампа9

Бізнэсмен набыў для парка «Сула» арыгінальнае выданне Статута ВКЛ5

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа1

МАЗ пачаў рабіць для Расіі браняваныя машыны хуткай дапамогі3

На волю выходзіць Наталля Ладуцька, якую адправілі ў калонію за пасылкі палітвязням2

Трамп сур'ёзна разглядае магчымасць захопу іранскага вострава Харк2

Выйшаў на свабоду кіраўнік беларускага Ernst&Young Павел Лашчанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце4

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць