За мінулы год кватэры ў дамах, пабудаваных пасля 2010 года, падаражэлі на 26%.

За 2025 год было заключана 15,1 тысячы здзелак — гэта саступае рэкордным вынікам 2023—2024 гадоў. Пік пакупніцкай актыўнасці прыпаў на кастрычнік, калі зарэгістравалі 1 471 здзелку куплі-продажу, паведамляе БелТА.
«Сярэдні кошт квадратнага метра на другасным рынку павялічыўся на 23%. Пры гэтым найбольш актыўна даражэў сучасны жылы фонд (дамы, узведзеныя пасля 2010 года), дадаўшы ў цане 26%»,
— адзначыла Вераніка Салаўёва, начальнік упраўлення ацэнкі Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржкаммаёмасці.
Што будзе ў гэтым годзе, залежыць ад двух ключавых фактараў: дынамікі валютных курсаў і ўмоў крэдытавання. Вераніка Салаўёва прагназуе, што ў першым паўгоддзі нас чакае фаза асцярожнага ахаладжэння.
«Тэмпы продажаў як у першасным, так і ў другасным сектары пачнуць запавольвацца, што непазбежна прывядзе да стабілізацыі цэн. На другасным рынку гэты працэс падтрымаюць прадаўцы, гатовыя на саступкі дзеля аператыўнай здзелкі. Забудоўшчыкі ж, у сваю чаргу, будуць часцей звяртацца да акцыйных прапаноў і стрымліваць кошт квадратнага метра ў новых праектах».
Аднак разлічваць на абвал цэн не варта — значнага падзення не прадбачыцца. Прычым на новабудоўлі высокая цана пратрымаецца даўжэй, чым на другаснае жыллё — праз дэфіцыт кватэр з аптымальным спалучэннем цаны, плошчы, лакацыі і ўмоў праграм крэдытавання.
Каментары
Днямі Саўбелія апублікавала звесткі Дзяржкаммаёмасці па колькасць ўгодаў з кватэрамі ў Мінску. У студзені іх было 720 у лютым 907. Лютаўскі паказчык гэтага года на чвэрць ніжэйшы за паказчык лютага ў 2025 г. і ў паўтара раза меншы за лічбы аналагічнага перыяду 2024 г.
Істотнае запавольванне рынку відавочна сігналізуе, што беларусы не гатовыя актыўна набываць жытло па цяперашніх цэнах. Увогуле у рээлтарскім асяродку існуе кансэнсуснае меркаванне пра тое, што ўтрыманне колькасці здзелак цягам некалькіх месяцаў ніжэй за 1000 сігналізуе пра разварот рынку і маючае адбыцца зніжэнне цэн.
Рынак будуць абвальваць не толькі уласнікі другаснага жытла, якія ў перамовах скідвацьмуць кошты, не жадаючы месяцамі чакаць пакупніка на сваю кватэру, але й забудоўшчыкі пад маркай розных "акцый", бо бізнесу выгадней прадаць за месяц дзве кватэры па цане 1500$/ квадрат, чым за той жа месяц адну кватэру па 2000$/ квадрат (для бізнесу крайне важная хуткасць абароту капіталу).
Па сакрэце вам скажу, што ўжо зараз у "Зяленай гавані" А 100 можна знайсці новыя кватэры па 1400$/ квадрат.
Так што абдзірайце сваіх квартырантаў да ніткі, пакуль ёсць такая магчымасць, але не трэба вярэзіць тут лухту пра 3000-4000$/ квадрат.