На трасе М1 раніцай 26 мая адбыўся незвычайны інцыдэнт: кар’ерны самазвал БелАЗ захрас пад мостам, піша Blizko.by.

Як паведамляецца, здарэнне адбылося на скрыжаванні М1 з дарогай Н-9531, недалёка ад пасёлка Сокал каля Мінска. Сам самазвал перавозілі на спецыяльнай платформе (лафеце) у бок Брэста.
На відэа відаць, што транспарт з грузам спыніўся пад мостам. Дакладна невядома, ці самазвал сапраўды ўпёрся ў канструкцыю моста, ці кіроўца цягача своечасова затармазіў, каб пазбегнуць сутыкнення.
Ёсць таксама меркаванне, што знак, які паказвае максімальную вышыню праезду пад мостам, мог утрымліваць няправільную інфармацыю.
Афіцыйных каментароў ад міліцыі і ДАІ па гэтым інцыдэнце пакуль не было.
Каментары