Грамадства77

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі

Заробак салідны, 6‑7 тысяч рублёў.

Касцюковіцкі райвыканкам. Фота: kostukovichi.gov.by

Касцюковіцкі райвыканкам праводзіць кастынг на пасаду намесніка старшыні райвыканкама — вакансія ў крэсла адказнага за развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва, а таксама жыллёвай палітыкі з’явілася на сайце службы занятасці.

Будучаму намесніку абяцаюць заробак ад 6 да 7 тысяч рублёў. Кандыдат павінен мець вышэйшую адукацыю, наяўнасць пяцігадовага стажу ў дзяржаўных структурах. Вітаюцца прэтэндэнты з досведам у сферы будаўніцтва.

Скрыншоты: gsz.gov.by

У аддзеле кадраў пацвярджаюць, што пазіцыя на намесніка сапраўды адкрытая на канкурэнтных умовах. Праўда, прызнаюцца, што «асноўны кандыдат ужо ў распрацоўцы».

«Кандыдатура праходзіць праверку. Але адпраўляйце рэзюмэ, у вас ёсць усе правы на гэта. Можа, і гэтая кандыдатура не пройдзе ўсе праверкі, бо першая не прайшла. Я раздрукую ваша рэзюмэ, адзначу ўсе дадзеныя. У нас яшчэ два так ляжыць».

Працаваць будучы намеснік будзе пад кіраўніцтвам Наталлі Асмалоўскай — яе прызначылі старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама ў пачатку гэтага года.

Былы ж намеснік па архітэктуры пратрымаўся на сваёй пасадзе менш за год — Аляксандр Сідарэнка пачаў сваю кар’еру чыноўніка ў маі 2025 года. Яшчэ ў лютым 2026‑га ён праводзіў у сваім кабінеце прамую тэлефонную лінію.

Каментары7

  • Беня
    27.05.2026
    Земля и воля 2026.
  • Церах
    27.05.2026
    Тамаш, як у лаўца ракаў! 🤣
  • вакансія чакае
    27.05.2026
    Зянон Станіслававіч, можа паспрабуеце?

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа12

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа12

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць