Свет55

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту

Акцыі спрабавалі напярэдадні распіярыць у сацсетках, але ва ўмовах запалохвання грамадства масавых пратэстаў не здарылася.

У Расіі на сёння планаваліся акцыі пратэсту супраць блакіровак інтэрнэту. Пра колькасць удзельнікаў невядома. У Маскве і іншых расійскіх гарадах затрымалі 16 чалавек, піша «Агенцтва». Некаторых пасля адпусцілі.

Расійскія ўлады не дазволілі ніводнай акцыі супраць абмежаванняў інтэрнэту. А ў дзень забароненых пратэстаў у Маскве на Балотнай плошчы, Санкт-Пецярбургу на плошчы Леніна і ў цэнтры Екацярынбурга каля плошчы 1905 года і каля плошчы Працы было выстаўлена паліцэйскае ачапленне. У Мурманску жыхары сутыкнуліся з абмежаваннем інтэрнэту, а ў цэнтры горада былі заўважаны паліцэйскія аўтазакі і патрулі «Рускай абшчыны».

На відэа, якія публікаваліся, бачна, як на Балотнай плошчы ў Маскве гуляюць дзясяткі чалавек, сярод якіх шмат маладых людзей, але хто з іх пратэстоўцы, зразумець немагчыма.

У раёне плошчы было затрымана не менш за 12 чалавек, паведаміла «АВД-Інфа». Першым за здымку ўдзельнікаў няўзгодненай акцыі быў затрыманы 72‑гадовы праваабаронца і былы савецкі дысідэнт Аляксандр Падрабінек (праз некалькі гадзін яго адпусцілі з паліцыі). Адзін з затрыманых выйшаў на плошчу з плакатам «Не вайне».

Некалькі чалавек затрымалі ў іншых гарадах.

У дні перад акцыямі сілавікі затрымлівалі 10 актывістаў.

Апошні раз 12 чалавек на пратэснай акцыі ў Маскве (тады пратэставалі сваячкі мабілізаваных) былі затрыманы ў верасні 2024 года.

Расійскі паліттэхнолаг Дзмітрый Кісіеў, які першапачаткова анансаваў мітынгі супраць блакіровак на 29 сакавіка, паведаміў пра планы падаць заяўкі на новыя акцыі на 12 красавіка.

Каментары5

  • путник
    29.03.2026
    Блакіроўка сумлення, выйди и поедешь прямиком на фронт
  • Да ты шо
    29.03.2026
    Усе 10 мільёнаў масквічэй паедуць?
  • Ага
    29.03.2026
    Безумству храбрых поём мы песню

Цяпер чытаюць

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць