Грамадства

У асуджанай на 20 гадоў Вольгі Маёравай у калоніі моцна пагоршаў зрок

Палітзняволеная, былая актывістка АГП Вольга Маёрава паведаміла пра пагаршэнне здароўя і пагрозу свайму жыццю. Пра гэта Радыё Свабода распавяла былая зняволеная калоніі №24, якая бачылася з Вольгай Маёравай да свайго вызвалення.

«Яна ў вельмі дрэнным стане. Па-першае, паводле здароўя, бо яна вельмі дрэнна бачыць і паступова ў калоніі губляе рэшткі зроку, ужо амаль не бачыць. Па-другое, як яна кажа, ёй пагражаюць, таму сур’ёзна непакоіцца за сваё жыццё», — распавяла пра Маёраву жанчына.

Вольга Маёрава адбывае тэрмін у калоніі № 24 у пасёлку Зарэчча Рэчыцкі раён. Гэтая калонія прызначана для жанчын, якія здзейснілі больш як адно злачынства, у тым ліку там адбываюць тэрміны рэцыдывісткі. У калоніі палітзняволеная атрымала чырвоную бірку «схільнай да тэрарызму», праз што яна пазбаўлена многіх правоў, у тым ліку ёй забаронены грашовыя пераводы і пасылкі з лекамі.

Да вызвалення ў лютым 2025 года ў калоніі № 24 адбывала пакаранне Паліна Шарэнда-Панасюк. Яна ў размове са «Свабодай» згадала, што бачыла ў калоніі Вольгу Маёраву і ўжо тады яе стан выклікаў трывогу.

«Перасоўваецца яна з цяжкасцю, бо вельмі дрэнна бачыць. Яна ўжо пенсіянерка, таму не працуе і знаходзіцца ў атрадзе. Але ведаю, што ніякіх грошай са сваёй пенсіі не атрымлівае, матэрыяльна ёй вельмі цяжка», — расказала пра Маёраву Паліна Шарэнда-Панасюк.

Вольга Маёрава была фігуранткай справы Мікалая Аўтуховіча аб тэрарызме. У 2022 годзе жанчыну асудзілі да 20 гадоў зняволення паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, уключаючы артыкул 295 пра «незаконныя дзеянні са зброяй».

Спачатку Маёрава адбывала пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі № 4, але там на яе завялі новую справу паводле артыкула 411 аб «злосным непадпарадкаванні адміністрацыі», дадалі да тэрміну яшчэ паўтара года і перавялі ў калонію № 24 у Зарэччы. Там яна пачала губляць зрок.

«У яе катаракта, рубцы, пагроза поўнай слепаты. Яна звярталася па дапамогу, але медыцынская частка калоніі адмовіла ў лячэнні. Больш за тое, з-за статусу «тэрарысткі» ёй не перадаюць лекі і медыцынскія бандэролі ад родных», — летась паведамляла пра Вольгу Маёраву Вольга Зазулінская.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць