Днём 15 красавіка расійскія войскі нанеслі ўдар па Адэсе, у выніку якога пацярпеў шматпавярховы жылы дом, паведаміў кіраўнік Адэскай гарадской вайсковай адміністрацыі Сяргея Лысак.

Паведамляецца, што беспілотнік трапіў у дзевяціпавярховы будынак. У кватэрах на сярэдніх паверхах узнік пажар, на месца адразу прыбылі ратавальнікі і іншыя экстранныя службы.
Паводле апошніх звестак, адзін чалавек загінуў, яшчэ шэсць атрымалі раненні. Інфармацыя пра маштабы разбурэнняў і стан пацярпелых удакладняецца.

Акрамя гэтага, у Адэскай вобласці былі зафіксаваныя іншыя пашкоджанні: у адным з раёнаў пацярпеў прыватны дом. У ноч на той жа дзень атакам падверглася і партовая інфраструктура рэгіёна, дзе ўзніклі пажары і былі пашкоджаныя складскія і адміністрацыйныя будынкі.
Таксама паведамляецца пра атакі ў іншых гарадах Украіны. У розных рэгіёнах зафіксаваныя ўдары беспілотнікаў і ракет, пашкоджанні жылых дамоў, прадпрыемстваў і інфраструктуры, ёсць параненыя і загінулыя.
Агулам ноччу па тэрыторыі Украіны было запушчана некалькі сотняў ударных беспілотнікаў і ракеты, частку з іх удалося збіць, але ў шэрагу месцаў адбыліся траплянні і разбурэнні.
Каментары