Вярхоўны суд прызнаў Антанаса Гецявічуса вінаватым у здзяйсненні генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, піша БелТА.

У сувязі са смерцю абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Антанаса Гецявічуса вынесены без прызначэння пакарання.
Паводле інфармацыі боку абвінавачання, Антанас Гецявічюс 21 кастрычніка 1941 года, дзейнічаючы ў складзе 2‑га (12-га) батальёна пад кіраўніцтвам Імпулявічуса, разам з іншымі ўдзельнікамі гэтай узброенай арганізаванай групы, будучы камандзірам узвода першай роты, ажыццявіў у Дзяржынску карную аперацыю па знішчэнні мірнага насельніцтва яўрэйскай нацыянальнасці, якое ўтрымлівалася ў гета, уключаючы дзяцей і пажылых людзей. Усяго былі знішчаныя каля тысячы чалавек.
Таксама Гецявічуса абвінавачвалі ў знішчэнні мірнага насельніцтва ў Слуцкім раёне.
Згодна з абвінавачаннем, карная аперацыя па забойстве мірнага яўрэйскага насельніцтва, якое ўтрымлівалася ў гета, праходзіла ў кастрычніку 1941 года. Гецявічус разам з іншымі карнікамі, у тым ліку падначаленымі яму, пад пагрозай забойства канваіраваў вязняў гета ва ўрочышча Гораваха каля вёскі Селішча Слуцкага раёна да загадзя арганізаванага месца знішчэння, дзе, дзейнічаючы з асаблівай жорсткасцю, здзейсніў масавае забойства.
Было расстраляна не менш за 5 тысяч чалавек. Сярод іх былі дзеці да 12 гадоў і пажылыя людзі.
Гэта ўжо сёмая справа аб генацыдзе ў Беларусі ў апошнія гады. Былі асуджаныя за генацыд даўно памерлыя Уладзімір Катрук (справа Хатыні), Канстанцін Смоўскі, Сымон Серафіновіч, Аляксандр Ярмольчык, Восіп Вінніцкі, Ганс Зіглінг.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары
[Зрэдагавана]