Грамадства1616

Будучым перакладчыкам прапануюць вучыць англійскую і кітайскую мовы праз выступы Лукашэнкі — ёсць і адпаведныя падручнікі

У БДУЗМ — так цяпер называюць Лінгвістычны ўніверсітэт — прапануюць вучыць перакладчыкаў англійскай і кітайскай мовы на матэрыялах выступаў Лукашэнкі. Мы пагарталі адзін з такіх падручнікаў.

Фота: Getty Images

Хрэстаматыі публічных прамоваў Лукашэнкі выдалі ў 2025 годзе.

Галоўнай аўтаркай падручніка па англійскай мове пазначаная прарэктарка ўніверсітэта Вольга Лушчынская. Сярод іншых аўтараў — выкладчыцы факультэта англійскай мовы Марына Вярковіч і Ангеліна Бахановіч-Шыкуць.

Падручнік з перакладам на кітайскую памерам 154 старонкі выйшаў пад рэдакцыяй Наталлі Лапцевай, цяперашняй рэктаркі БДУЗМ. Лапцева ўзначаліла ўніверсітэт у кастрычніку 2020-га, калі з пасады рэктаркі знялі Наталлю Баранаву: легенду ўніверсітэта, якая кіравала ім 25 гадоў, звольнілі пасля студэнцкіх пратэстаў.

Аўтары кнігі — выкладчыкі кафедры тэорыі і практыкі кітайскай мовы: дацэнтка Марына Філімонава і выкладчыкі Сунь Сяацынь і Сяа І. Рэцэнзенты — яшчэ адна дацэнтка з той кафедры Надзея Міхалькова і Юлія Малаткова, дацэнтка і кіраўніца аналагічнай кафедры ў БДУ.

У падручніку прапануюць тэксты прамоваў Лукашэнкі і пераклады прамоваў на кітайскую мову. Адпаведна, задача студэнтаў — перакладаць на занятках прамовы з кітайскай мовы і на яе, як сказана ў кнізе, «для ўдасканальвання навыкаў вуснага і пісьмовага перакладу». 

На першай старонцы студэнтаў вітае партрэт Лукашэнкі з яго цытатай 15‑гадовай даўніны пра важнасць патрыятызму для моладзі. Далей ідуць уводзіны, у якіх аўтары кнігі паспрабавалі патлумачыць, навошта ж яны прапануюць будучым перакладчыкам прамовы Лукашэнкі: па іх версіі, гэта трэба, каб вучыцца перакладу палітычных тэкстаў і заадно спасцігаць сучасны кантэкст міжнародных адносінаў. Пра тое, што гэты кантэкст не заканчваецца на Лукашэнку, у падручніку не сказана нічога.

Што да саміх тэкстаў, гэта фрагменты прамоваў з розных падзей: ад прэміі «За духоўнае адраджэнне» да сустрэчы з Пуціным і са студэнтамі ўніверсітэтаў. Фрагменты прадстаўленыя на рускай ці беларускай мове і на кітайскай, то-бок можна параўнаць, як аднолькавыя фразы выглядаюць на розных мовах. Таксама ёсць асобна выдзеленыя фрагменты прамоваў на рускай мове для перакладу на кітайскую.

Падручнік уражвае тым, наколькі мала ў ім заданняў. Няма ніякіх дапаможных матэрыялаў, звязаных з перакладам: напрыклад, заданняў, якія дапамагалі б лепш перакласці тэкст ці звярталі б увагу на цікавыя для перакладу выразы ў тэкстах. Аўтары хрэстаматыі проста сабралі ў адной кнізе прамовы Лукашэнкі на розныя тэмы і іх пераклады, а потым трохі апрацавалі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Бгг
    28.04.2026
    О да, я помню советскую школу на излете совка и уроки французского. Я по итогу обучения знал вагон слов, о которых понятия не имели сАми французы - лё парти комюнист, лё колькозьен, ля гер наталь и т.д. А слова круасан - не знал. И что говорят фрапнцузы - не понимал в упор. А у меня быля пятерка и участие в олимпиадах.
  • дацзыбао
    28.04.2026
    [Рэд. Выдалена] ведае толькі адну мову хлусні, адкуль там кітайская.

    [Зрэдагавана]
  • Андрусь
    28.04.2026
    А ці ёсць у хрэстаматыі ягоныя самыя вядомыя сярод беларусаў цытаты:
    "Я ператрахіваў свой парламент, і буду ператрахіваць. І я пракрасна знаю, хто із дзіпутатаў мне врот".
    "Какое ішчо яйцо перапілінае? Я жэ вам паручыў, штобы к новаму году на сталах у беларусаў былі нармальные чылавечыскіе яйца!"
    "Надзежда Нікалаеўна, аб'ісціце, пачаму то у вас яіц не была, прэзідзент узяўся за яйца - у вас малако прапала?"?

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць