Фармацэўтка Ганна Алізарэвіч у праграме «Наше утро» на тэлеканале АНТ расказала, якія вадкасці дакладна падыходзяць для таго, каб запіваць лекі, а якіх лепш пазбягаць.

Найбольш прыдатнай вадкасцю спецыялістка назвала звычайную ваду. Яна мае нейтральны pH і, як правіла, не ўплывае на засваенне лекаў арганізмам.
А вось чай, малако і сок для гэтага падыходзяць не заўсёды. Паводле слоў фармацэўткі, у чаі ўтрымліваюцца рэчывы, якія могуць перашкаджаць дзеянню некаторых прэпаратаў. Малако змяшчае бялкі і кальцый, якія таксама могуць запавольваць дзеянне асобных лекаў.
Пры гэтым неабходна кіравацца інструкцыяй да канкрэтнага прэпарата, бо ў ёй можа быць пазначана, чым менавіта яго рэкамендуецца запіваць. Напрыклад, у інструкцыі да прэпаратаў жалеза можа быць якраз рэкамендацыя запіваць іх кіслым сокам, паколькі вітамін С спрыяе лепшаму засваенню жалеза.
Аднак увогуле для запівання лекаў фармацэўтка рэкамендуе выкарыстоўваць звычайную ваду. З ёй дакладна не памылішся.
Каментары