Міністэрства антыманапольнай палітыкі і гандлю пастановай ад 7 мая 2026 года скарэктавала цэны на звадкаваны газ у балонах, які прадаецца насельніцтву.

Згодна з новай пастановай, кошт 1 кг газу павялічыцца на 11 капеек і складзе 1 рубель 73 капейкі (раней было 1 рубель 62 капейкі). Гэты тарыф распаўсюджваецца на запраўку бытавых газавых балонаў розных аб’ёмаў — ад невялікіх (1 л) да буйных (27 л).
Таксама ў дакуменце ўстаноўлены тарыф на транспартаванне прыроднага газу па размеркавальных сетках абласных і гарадскіх газавых прадпрыемстваў. Ён складзе 25 рублёў 11 капеек за 1000 кубаметраў.
Акрамя таго, частку ранейшых пастаноў прызналі нядзейнымі, у тым ліку дакументы 2016 года, якія рэгулявалі цэны і тарыфы ў газавай сферы.
Новая пастанова пачне дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання.
Каментары