Свет

Праз два гады ў Еўропы будзе новы пастаўшчык газу

Развіццё ўласных радовішчаў прыроднага газу паскарае Кіпр, ён плануе пачаць яго продаж у Еўропу ўжо з 2028 года, піша Euronews.

Фота ілюстрацыйнае

Прэзідэнт краіны Нікас Хрыстадулідзіс паведаміў, што ў кіпрскай выключнай эканамічнай зоне былі дасягнуты новыя дамоўленасці з буйнымі энергетычнымі кампаніямі — Exxon, а таксама кансорцыумам Eni і TotalEnergies. Асноўная мэта гэтых праектаў — перайсці ад разведкі радовішчаў да рэальнай здабычы і экспарту газу.

Асаблівая ўвага надаецца радовішчу «Кронас», па якім ужо зацверджаны план распрацоўкі. Менавіта яно разглядаецца як адно з ключавых для старту прамысловай здабычы. Паводле плану, кансорцыум Eni—TotalEnergies павінен у найбліжэйшы час прыняць канчатковае інвестыцыйнае рашэнне па яго асваенні.

Акрамя гэтага, улады таксама прасоўваюць праект па радовішчы «Афрадыта», дзе ўдзельнічаюць кампаніі Chevron, BG і NewMed Energy. Па ім інвестыцыйнае рашэнне чакаецца да 2027 года.

Урад Кіпра разглядае газавыя праекты як стратэгічна важныя, бо яны павінны ўзмацніць энергетычную незалежнасць краіны і яе ролю ў рэгіёне. Таксама адзначаецца, што экспарт плануецца ажыццяўляць праз Егіпет, а далей — у еўрапейскія краіны.

У цэлым Кіпр пераходзіць ад доўгіх гадоў разведкі (з пачатку адкрыццяў у 2011 годзе) да этапу прамысловай распрацоўкі і разлічвае, што першыя пастаўкі газу на рынак пачнуцца ў 2028 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць