Здарэнне адбылося раніцай на скрыжаванні вуліц Альшэўскага і Глебкі.

35‑гадовы кіроўца аўтамабіля Lada наехаў на 15‑гадовага хлопца на электрасамакаце. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца, піша Onliner.by.

Падлетка даставілі ў бальніцу для абследавання.
Яшчэ адно падзенне з двухколавага транспарту адбылося сёння ўдзень на вуліцы Ангарскай.
48‑гадовы кіроўца матацыкла Ataki пры праездзе штучнай няроўнасці не справіўся з кіраваннем. Матацыкл разам з кіроўцам упаў на праезную частку.

Матацыкліста даставілі ў бальніцу.
Каментары