Ён хацеў дастаць з вады мяч, і гэта скончылася трагедыяй.

Па інфармацыі Следчага камітэта, днём 10 чэрвеня двое хлопчыкаў, 13‑ці і 12‑ці гадоў, гулялі на двары дома.
У пэўны момант мяч, з якім яны забаўляліся, упаў у сажалку, выкапаную на прысядзібнай тэрыторыі. Старэйшы хлопчык паспрабаваў дастаць яго нагой, але сарваўся і ўпаў у ваду. Малодшы таксама кінуўся на дапамогу, але таксама апынуўся ў вадзе.

12‑гадоваму ўдалося зачапіцца за корань дрэва і паклікаць на дапамогу. Дарослыя, якія прыбеглі на крыкі, дапамаглі яму выбрацца. 13‑гадовага хлопчыка, аднак, выратаваць не ўдалося — яго цела дасталі з вады ратавальнікі МНС.

Паведамляецца, што глыбіня сажалкі складае каля 1,5 метра. Следчыя цяпер праводзяць праверку і высвятляюць усе абставіны здарэння.
Каментары