Культура11

У Музей вольнай Беларусі перадалі выбарчыя бюлетэні-2020, якія не паспелі да канца спаліць у кацельні

Іх і іншыя сведчанні супраціву з 9 па 26 чэрвеня можна пабачыць у Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве на выставе «Дэпатрыяцыя».

Расказваем падрабязней пра некалькі экспанатаў.

Каманда музея на працягу некалькіх месяцаў працавала, каб бяспечна вывезці і захаваць у сваёй калекцыі рэчы, што сталі сведкамі выбараў-2020, пратэстаў 90‑х і нулявых, затрыманняў, зняволення, гвалту, дваровых сустрэч, салідарнасці і супраціву.

У суме музей на сёння сабраў каля 170 артэфактаў і некалькі тысяч фотаздымкаў і відэазапісаў.

З меркаванняў бяспекі многія рэчы пакуль не дэманструюцца ў сталай экспазіцыі. Частка ж з іх — ананімізаваная.

Ацалелыя бюлетэні, на якіх можна пабачыць галасы людзей, перадала музею былая палітзняволеная, актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Паліна Шарэнда-Панасюк.

Камплект з 20 бюлетэняў уручылі ёй жыхары Брэста, уратаваўшы іх ад поўнага спалення ў печы гарадской кацельні.

Адданым галасам за Святлану Ціханоўскую папярэднічала яе рэгістрацыя кандыдаткай у прэзідэнты. На выставе можна пабачыць тое самае пасведчанне аб рэгістрацыі.

А гэтая чорная байка належыць журналісту і блогеру Аляксандру Івуліну. У яе ён быў апрануты падчас судовых пасяджэнняў 2021‑2022 гадоў.

Сярод прадметаў, якія былі эвакуяваныя ў межах праекта, шмат сведчанняў і з 1990-х. Напрыклад, запрашэнне на акцыю «Чарнобыльскі шлях — 1996»; брашура «Шлях у нікуды, альбо Два гады прэзідэнцтва А. Лукашэнкі», выдадзеная ў 1996 годзе; перадвыбарчая ўлётка Станіслава Шушкевіча з прэзідэнцкай кампаніі 1994 года.

Фота: «Наша Ніва»
А гэта — значок з «джынсавай рэвалюцыі» 2006 года. Лічба 16 — нагадванне пра «Дзень нашай салідарнасці», штомесячную акцыю, якая адбывалася ў 16‑ы дзень кожнага месяца як напамін пра забітых рэжымам Лукашэнкі беларускіх апазіцыйных палітыкаў і журналістаў.

Супрацоўнікі музея працягнуць збіраць рэчы-доказы злачынстваў і салідарнасці, ахвярнасці і нязломнасці беларусаў. Каманда верыць, што аднойчы ўсе прадметы зоймуць ганаровае месца ў музеі ўжо на беларускай вуліцы.

Каментары1

  • Удзячнасьць
    10.06.2026
    Вялікі дзякуй. Мы павінны захаваць гэтае гістарычнае сьведчаньне волі беларускага народу й злачынстваў дыктатуры, якая служыць іншаземай Маскве на нашай роднай зямлі. Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць