Грамадства88

Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі

Hub Novaja Ziamlia ў Беластоку апынуўся ў крытычнай сітуацыі. Калі да канца чэрвеня не ўдасца сабраць неабходныя сродкі на арэнду, Хаб будзе вымушаны пакінуць цяперашняе памяшканне. Далейшая яго праца залежыць ад падтрымкі супольнасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Most

Каманда Hub Novaja Ziamlia шукае больш устойлівае рашэнне і вядзе перамовы наконт атрымання памяшкання ад горада Беласток, арэнда якога магла б быць прыкладна ў тры разы таннейшай. Аднак пакуль такое рашэнне не знойдзена, далейшая праца Хаба залежыць ад падтрымкі супольнасці.

Прастора «Новая зямля» — гэта месца, дзе беларусы ў Беластоку могуць знайсьці сваіх, атрымаць падтрымку, далучыцца да грамадскай дзейнасці, захаваць беларускую культуру і мову.

У Хабе на рэгулярнай аснове праводзяцца сустрэчы, лекцыі, канцэрты, курсы, заняткі для дзяцей і падлеткаў, ініцыятывы салідарнасці і ўзаемадапамогі. За год з паловай працы Хаба было праведзена больш за 800 мерапрыемстваў.

Фактычна ў «Новай Зямлі» працягваецца тое, што ў Беларусі сёння немагчыма або небяспечна: незалежная адукацыя, культурніцкая і асветніцкая дзейнасць, падтрымка палітвязняў і іх сем’яў, захаванне беларускай ідэнтычнасці і сувязяў паміж беларусамі.

Падтрымаць Hub Novaja Ziamlia можна данатам. Асабліва важная рэгулярная падтрымка — нават невялікія штомесячныя ўнёскі могуць дапамагчы Хабу працягнуць працу.

Каментары8

  • J11
    10.06.2026
    Беларускія турысты маглі б падтрымаць польскіх і беларускіх прадпрымальнікаў у Беластоку. А тыя ў сваю чаргу адпаведныя беларускія пляцоўкі, бо былі б дадатковыя грошы.
    Але беларускіх турыстаў няма. Іншых турыстаў няма.
    Дзякуй прыхільнікам візавых абмежаванняў.
    Дзякуючы ім Беласток з месца дзе было што дня тысячы культурных і ветлівых беларускіх турыстаў ператварыўся у тое што есць. Без турыстаў, без грошай без падаткаў. Ва ўсякім разе без ўсяго таго што было.
    Лукавы ў Беласток не ездзіў і раней. А зараз не ездзяць і беларусы, якія ў пераважнай большасці любяць і паважаюць Польшчу насуперак ўсяму.
    Цяпер за шаленыя грошы візы толькі ў Італію і Францыю. А гэта не масавы турызм (не кожны сябе дазволіць тур) і гэта міма Беластоку.
  • Гарошка
    10.06.2026
    Калі гэта беластоцкая пляцоўка, хай яе і падтрымліваюць беластоцкія беларусы. А калі яна ім непатрэбная, тым, хто не ў Беластоку, гэта і больш за тое ня трэба!
  • Пытанне
    10.06.2026
    Як гэта магчыма, там столькі прыехаўшы з Беларусі беларусаў і пляцоўка пад пагрозай закрыцца? Ці тыя беларусы тожебелорусы?

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць