Свет55

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка

Яна маскіравалася, каб выглядаць, як мужчына.

Фота меркаванага выканаўцы выбуху

Галоўным падазраваным ў выбуху ў Манака, у выніку якога пацярпелі буйны ўкраінскі бізнэсмен Вадзім Ермалаеў і яго сям’я, аказалася жанчына ўкраінскага паходжання. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на іншыя СМІ.

Падазраваную, якая пакінула торбу з выбухоўкай каля будынка, знайшлі ў адной з еўрапейскіх краін (не Манака і не Францыя).

«Згодна з нашымі дадзенымі, з улікам фактаў, сабраных падчас расследавання, гэты чалавек, імаверна, маскіраваўся, каб выглядаць як мужчына», — гаворыцца ва ўнутранай нататцы паліцыі Манака, з якой удалося азнаёміцца BFMTV.

Le Figaro дадае, што падазраваная — украінскага паходжання.

У дзень здарэння яна некалькі разоў праводзіла разведку мясцовасці, паведамляюць СМІ.

Незадоўга да выбуху гэтая асоба заўважыла сям’ю Ермалаевых у раёне плошчы дэ Мюлен і вырашыла прасачыць за ёй.

Яна абагнала іх і спынілася прыкладна за 10 метраў наперадзе. Затым накіравалася да дома сям’і, паднялася на тры прыступкі перад уваходам і паставіла торбу з бомбай.

Пасля гэтага яна паспешліва пакінула месца здарэння, азірнуўшыся, каб пераканацца, што сям’я сапраўды ўвайшла ў будынак. 13‑гадовы хлопчык, які атрымаў раненне ў выніку выбуху, першым зайшоў у будынак.

І менавіта ў той момант, калі Ганна Насобіна, партнёрка бізнэсмена Ермалаева, праходзіла міма торбы, падазраваная дыстанцыйна ўзарвала яе «з дапамогай прылады, падобнай на пульт дыстанцыйнага кіравання».

На дадзены момант стан Ганны Насобінай застаецца крытычным. Ёй ампутавалі абедзве нагі.

Акрамя таго, у дачыненні да падазраванай выдадзены еўрапейскі ордар на арышт. Таксама пачата судовае расследаванне па артыкулах «замах на забойства і саўдзел», «устаноўка выбуховай прылады ў грамадскім месцы са злачынным намерам і саўдзел» і «злачыннае аб’яднанне». 

СМІ пісалі, што следства ў Манака лічыць, што да выбуху магла быць датычная Служба бяспекі Украіны.

Падазраваная — 39‑гадовая Анастасія Беразоўская. Яна жыла ў нямецкім Франкфурце. На правай руцэ ў яе тату змяі.

Нагадаем, 29 чэрвеня каля 21:00 у выніку выбуху ў Манака пацярпелі тры чалавекі, двое з якіх атрымалі вельмі цяжкія раненні. Паводле звестак СМІ, гаворка ідзе пра буйнога ўкраінскага бізнэсмена Ермалаева і яго блізкіх.

Вадзім Ермалаеў — бізнэсмен з Дняпра, заснавальнік гандлёва-вытворчай карпарацыі «Алеф» і адзін з найбуйнейшых забудоўшчыкаў горада. Раней ён рэгулярна ўваходзіў у спіс 100 самых багатых людзей Украіны па версіі Forbes. У 2019 годзе ён адмовіўся ад украінскага грамадзянства на карысць кіпрскага пашпарта.

У 2023 годзе Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ўвяла супраць яго санкцыі тэрмінам на 10 гадоў. Па словах украінскіх уладаў, гэтыя меры былі звязаныя, у прыватнасці, з абвінавачаннямі ў тым, што частка яго бізнэсу працягвала дзейнасць у анексаваным Крыме пасля 2014 года.

Сам Ермалаеў публічна адмаўляў гэтыя абвінавачанні.

Старэйшы сын Ермалаева, Артур, стварыў сетку махлярскіх кол-цэнтраў, якія падманвалі жыхароў ЕС.

Каментары5

  • Ну
    03.07.2026
    Дзіцёнка шкада. Гэтых - не.
  • ололо
    03.07.2026
    Ну, а чаму? патлумачце
  • Ну
    03.07.2026
    ололо, па-першае, вы не ўмееце гугліць? Першая ж інфа: "ў апошнія гады пакінуў краіну і, як паведамляецца, адмовіўся ад украінскага грамадзянства. Бізнесмена падазраюць у гандлі зброяй і адмыванні грошай, а тры гады таму Украіна ўвяла супраць яго санкцыі за падтрымку расійскай агрэсіі."
    Па-другое, вы, можа, з тых, хто шчыра верыць, што ўкраінскім алігархам, буйнейшым забудоўшчыкам аднаго з буйнейшых гарадоў краіны і г.д. можа стаць чалавек, на чыіх руках няма зламаных лёсаў (упэўнены, што і страчаных жыццяў) многіх людзей?
    Па-трэцяе, вы сапраўды думаеце, што ягоны старэйшы сынок выбудаваў свой злачынны "бізнес" без удзелу і ўплыву бацькі?
    Па-чацвёртае, калі правасуддзе не можа дацягнуцца да такіх м@дакоў, я асабіста не супраць такіх варыянтаў завяршэння іх "кар'еры".
    Думаю, на гэтым можна спыніцца.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць