У Беларусі значна павялічылі кошт акцызных марак для маркіроўкі тытунёвай прадукцыі. Новыя тарыфы дзейнічаюць з 1 ліпеня да 31 снежня 2026 года, пасля чаго іх плануюць зноў павысіць.

Цяпер самаклейныя акцызныя маркі для імпартнай тытунёвай прадукцыі, якая маркіруецца на мытных складах, каштуюць 8 капеек за штуку. Для айчынных і імпартных тытунёвых вырабаў, у тым ліку цыгарэт з фільтрам першай цэнавай групы, кошт складае 3 капейкі за адну марку.
З 1 студзеня 2027 года цэны зноў павялічацца. Для прадукцыі на мытных складах кошт адной маркі вырасце да 10 капеек, а для астатняй айчыннай і імпартнай тытунёвай прадукцыі — да 4 капеек.
Дагэтуль, з 2019 года, кошт адной акцызнай маркі складаў 2 капейкі. Такім чынам, для імпартнай прадукцыі на мытных складах ён павялічыўся ў чатыры разы, а для астатняй тытунёвай прадукцыі — у паўтара раза.
Гэта першая змена кошту акцызных марак за апошнія сем гадоў.
Каментары