Грамадства55

Уладзіміру Някляеву — 80 гадоў

Вядомаму беларускаму паэту, празаіку і грамадска-палітычнаму дзеячу Уладзіміру Някляеву спаўняецца 80 гадоў. Афіцыйнай датай юбілею згодна з дакументамі з'яўляецца 9 ліпеня, аднак сам літаратар адзначае свой сапраўдны дзень нараджэння 11 ліпеня.

Юбілей паэт сустракае ў чарговай вымушанай эміграцыі ў Польшчы.

З нагоды 80‑годдзя творцы 11 ліпеня ва Уроцлаве, у дворыку Нацыянальнага інстытута імя Асалінскіх, адбудзецца творчы вечар Някляева (ul. Szewska, 37, дзядзінец Ossolineum, пачатак — а 18‑й гадзіне). Падчас сустрэчы прагучаць песні на вершы юбіляра, а таксама пройдзе прэзентацыя яго новых кніг — зборніка апавяданняў «Святая крыніца» (на беларускай і польскай мовах) і кнігі драматычных паэмаў «Літвіны».

Уладзімір Пракопавіч Някляеў нарадзіўся ў 1946 годзе ў Смаргоні ў сям'і рускага і беларускі. Дзяцінства будучага паэта прайшло ў старажытным мястэчку Крэва, якое стала яго галоўным творчым якарам і «асабістым космасам».

Уладзімір Някляеў з мамай Анастасіяй Іванаўнай

У маладосці Някляеў займаўся музыкай і боксам.

Першую прафесію абраў далёкую ад літаратуры — у 1966 годзе скончыў Менскі электратэхнікум сувязі, пасля чаго працаваў сувязістам на Поўначы і ў Сібіры, а па вяртанні ў Менск — радыёмеханікам.

Пазней ён завочна скончыў філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытуту і навучаўся ў Літаратурным інстытуце ў Маскве.

Першыя вершы пісаў па-расейску, але падчас вучобы цалкам перайшоў на беларускую мову.

З 1972 года працаваў у журналістыцы. З 1978 года — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 года — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца», штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». 

Уладзімір Някляеў узначальваў буйныя літаратурныя аб'яднанні краіны: быў старшынём Саюзу беларускіх пісьменнікаў (1998—2001) і Беларускага ПЭН-цэнтру (2005—2009).

Эміграцыя

Напрыканцы 1990‑х гадоў кіраўніцтва Саюзу беларускіх пісьменнікаў разам з Някляевым адкрыта выступіла супраць падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Праз палітычны ціск у 1999 годзе паэт выехаў з Беларусі, жыў у Польшчы і Фінляндыі. Вярнуўся на радзіму ў 2003 годзе пасля смерці Васіля Быкава.

У 2010 годзе Някляеў узначаліў грамадскую кампанію «Гавары праўду» і вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах.

У дзень галасавання, 19 снежня 2010 года, на яго ініцыятыўную групу па дарозе на плошчу быў здзейснены напад сілавікоў. Паэт быў жорстка збіты і шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай, адкуль ноччу яго гвалтоўна забралі ў СІЗА КДБ. Быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай па абвінавачанні ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. У 2013 годзе яго вызвалілі ад адбыцця пакарання.

Пасля выхаду з апазіцыйных структур у 2015 годзе стварыў рух «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі». У 2020 годзе актыўна падтрымаў пратэсты і быў удзельнікам шматтысячных маршаў у Менску. Канчаткова пакінуў Беларусь у лютым 2022 года пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Цяпер жыве ва Уроцлаве.

Творчая спадчына

Уладзімір Някляеў з'яўляецца аўтарам дзясяткаў паэтычных зборнікаў, паэм, раманаў («Лабух», «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», «Гэй Бэн Гіном»).

Яго творы перакладзены на многія еўрапейскія мовы.

Лаўрэат шматлікіх узнагарод і прэмій. Намінант на Нобелеўскую прэмію 2011 года.

Каментары5

  • centúúm
    09.07.2026
    сто лят!
  • ***
    09.07.2026
    доўгіх і плённых гадоў жыцця Уладзіміру Пракопавічу!

    [Зрэдагавана]
  • Арт
    09.07.2026
    А как узнать время начала мероприятия? Это только по приглашениям или можно купить билеты?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць