Свет66

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 

Былы прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў, які не мае ніводнай сучаснай навуковай работы, быў абраны акадэмікам Расійскай акадэміі навук (РАН). Паводле паведамленняў СМІ, за яго кандыдатуру прагаласавалі 527 акадэмікаў, супраць — 14, устрымаліся — 15.

Мікалай Азараў. Фота: Sefa Karacan/Anadolu Agency/Getty Images

Як паведамляецца, гэта беспрэцэдэнтны выпадак, бо ўпершыню акадэмікам стаў чалавек з нулявым індэксам Хірша, што азначае поўную адсутнасць цытавання ягоных работ у міжнародных навуковых базах Scopus і Web of Science.

У красавіку, паведамлялася, што вылучэнне Азарава падтрымала аддзяленне навук аб Зямлі РАН. 

Прэс-служба РАН заявіла, што наяўнасць індэкса Хірша не з’яўляецца абавязковай умовай для абрання ў акадэмію — дастаткова падаць неабходны пакет дакументаў, а рашэнне прымае агульны сход акадэмікаў.

Мікалай Азараў — адзін з заснавальнікаў Партыі рэгіёнаў і блізкі паплечнік былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Ён займаў пасаду прэм’ер-міністра Украіны з 2010 да 2014 года, але пасля падзей Еўрамайдану збег у Расію. На радзіме ён знаходзіцца ў вышуку па некалькіх крымінальных справах.

Як палітык сярод іншага праславіўся тым, што за чвэрць стагоддзя знаходжання на высокіх пасадах у незалежнай Украіне пры адзінай дзяржаўнай украінскай мове так і не здолеў гэтую мову засвоіць хоць бы на колькі-небудзь прымальным узроўні і меў цяжкасці нават з чытаннем украінскага тэксту з паперкі. Гэта асабліва выйшла наяў пасля прызначэння Азарава на пасаду прэм'ера, дзе зусім не карыстацца ўкраінскай мовай не было магчыма нават пры прэзідэнцтве Януковіча. Калечаная мова Азарава спарадзіла шмат жартаў і мемаў, у народзе яе называлі «азіраўкай». Сярод іншага, гэта словы «кравасісі» і «пісяны». 

 

Да 2022 года Азараў быў членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, але быў выключаны пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

У той жа час навуковая супольнасць РАН не падтрымала абрання ў акадэмікі двух сапраўдных навукоўцаў — лінгвіста Алены Беразовіч і дырэктара Інстытута рускай мовы Фёдара Успенскага, якія ў 2022 годзе падпісалі ліст супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Беразовіч і Успенскаму выставілі патрабаванне «пакаяцца» за падпісанне ліста. Гэтага, у прыватнасці дабіваўся акадэмік Валерый Кашын, які сам стаў акадэмікам у 2022 годзе і, згодна з яго біяграфіяй на сайце РАН, «непасрэдна ўдзельнічаў» у распрацоўцы сістэм высокадакладнай зброі, у тым ліку ракетнага комплексу «Кінжал».

У выніку галасавання Расійская акадэмія навук не падтрымала кандыдатур Успенскага і Беразовіч у акадэмікі, нягледзячы на іх навуковыя заслугі.

Каментары6

  • Цытаты
    30.05.2025
    Як гаварыў Азараў на невядомай мове "Кріза мінет папізже".
  • Ваш кэп
    31.05.2025
    Самое страшное, что он говорил по-украински больше, чем все наши чиновники.
  • Ёсік
    31.05.2025
    А у Рамзана Кадыравы ёсьць нейкія працы, у яго не нулявы індэкс Хірша?

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць