Свет2020

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць

Пуцін стаў выходзіць да людзей з той жа частатой, што пасля мяцяжу Прыгожына, забойства Навальнага і ўварвання ў Курскую вобласць.

Уладзімір Пуцін падчас наведвання Санкт-Пецярбурга выйшаў да людзей. Ён выкарыстаў гэты прыём ужо другі раз за паўтара месяца. Так часта ён выходзіў да народа ў крызісныя для сябе моманты — улетку 2023 года (пасля мяцяжу Яўгена Прыгожына) і ў перыяд з канца зімы па канец лета 2024 года, калі быў забіты Аляксей Навальны, адбыўся тэракт у «Крокус Сіці Холе» і пачалося ўварванне УСУ ў Курскую вобласць, заўважыла «Агенцтва».

Прэзідэнт РФ выйшаў да натоўпу пасля наведвання Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу, паведамляецца ў тэлеграм-канале крамлёўскага пула. Пуцін спыніў картэж і без пінжака выйшаў да людзей, якія чакалі яго, расказалі ў эфіры «Расія 1».

Сувязь была імклівай. Прэзідэнт РФ прабыў па-за аўтамабілем агулам каля 40 секунд, сведчыць відэа, апублікаванае карэспандэнтам крамлёўскага пула Паўлам Зарубіным.

Апошні раз Пуцін выходзіў да людзей на вуліцы ў чэрвені падчас візіту ў Казань. А да гэтага — год таму, у ліпені 2025 года, падчас візіту ў Санкт-Пецярбург (таксама падчас Дня ВМФ).

Цікава, што гэтым разам відэа сустрэчы Пуціна з народам апублікавалі толькі праз дзве гадзіны пасля падзеі. Першыя паведамленні з’явіліся а 20:33, а ролік у Telegram з’явіўся толькі а 22:33. У выніку ён застаўся практычна незаўважаным многімі СМІ.

Калі Пуцін пачынае часта выходзіць да людзей

Пасля пачатку вайны Пуцін упершыню выйшаў да народа ў верасні 2022 года падчас наведвання Калінінграда.

19 сакавіка 2023 года ён размаўляў з жыхарамі Марыупаля падчас начнога наведвання горада.

Але па-сапраўднаму частымі сустрэчы Пуціна з народам на вуліцах сталі пасля мяцяжу Прыгожына. У чэрвені 2023 года ўсяго праз некалькі дзён пасля мяцяжу ён выйшаў да людзей у Дэрбенце, праз месяц — у Кранштаце, яшчэ праз месяц — у Курскай вобласці, а 1 верасня — у Цвярской вобласці.

У 2024 годзе ён упершыню паразмаўляў са звычайнымі людзьмі праз шэсць дзён пасля забойства Аляксея Навальнага. 22 лютага па дарозе з Татарстана Пуцін спыніўся каля адной з вёсак у Чувашыі і выйшаў да людзей, якія некалькі гадзін чакалі картэж. 5 сакавіка ён зноў выходзіў да народа — цяпер ужо ў Стаўрапалі.

Яшчэ адзін раз Пуцін паразмаўляў з людзьмі на вуліцы (гэтым разам у Таржку) 27 сакавіка — праз пяць дзён пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе».

Тройчы прэзідэнт РФ выходзіў да людзей на працягу лета 2024 года. Ён размаўляў з расіянамі 18, 26 чэрвеня і 20 жніўня. Другі выхад Пуціна 26 чэрвеня адбыўся пасля падвойнага тэракту ў Дагестане, які стаў найбуйнейшым у рэспубліцы за 12 гадоў. А ў жніўні ён размаўляў з народам праз два тыдні пасля ўварвання УСУ ў Курскую вобласць.

Выхады да народа гэтым летам адбываюцца на фоне буйных крызісаў, звязаных з вайной ва Украіне, — экалагічнай катастрофы ў Чорным моры, лагістычнай блакады Крыма, паліўнага крызісу, удараў па Wildberries. На гэтым фоне рэйтынгі ўлады, у тым ліку Пуціна, падаюць.

Каментары20

  • Фота аналіз
    27.07.2026
    На фота бачны х..ло, а побач нясуць яго фек. чамаданчык.
  • Голый пистолет 2 1/2: Запах страха
    27.07.2026
    Алинка, свежие штаны и водки!
  • ды гэта
    27.07.2026
    двайнік.. разыходзімся

Цяпер чытаюць

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія атакі на расійскія НПЗ сталі больш эфектыўнымі дзякуючы новай тактыцы1

«Хоць касой касі». Беларусы знайшлі ў лесе паляну, літаральна ўсыпаную лісічкамі ВІДЭА3

Жанчына набыла лазню разам з лецішчам і 7 гадоў у яе не заходзіла. А там яе чакаў сюрпрыз7

Дастаўшчык ежы «Яндэкс» у Маскве заспяваў на вуліцы і стаў зоркай — ім аказаўся хлопец з Брэста8

Палац культуры і навукі ў Варшаве 9 жніўня падсвецяць бел-чырвона-белымі колерамі6

Дождж, народжаны агнём. Што такое вогненная хмара і як яна робіць пажары яшчэ больш разбуральнымі

«У дзень на ежу трацім 30—40 BYN». Як жыве ў Беларусі сям'я з даходам 3 000 BYN3

Маск спадзяецца высадзіць чалавека на Марсе ўжо праз 5‑7 гадоў5

Як спякота падчас цяжарнасці і ў першыя месяцы жыцця можа ўплываць на развіццё мозгу дзіцяці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць