Грамадства2121

Беларуска ўцякла ў ЗША ад службы ў Ізраілі — і цяпер сядзіць у Мінску без пашпарта

Надзея Дарум нарадзілася ў Ізраілі, але да 17 гадоў жыла ў Беларусі. Калі дзяўчына скончыла школу, другая радзіма нагадала пра сябе — і Надзея апынулася ў бюракратычнай пастцы. Сваю гісторыю яна расказала ў інстаграме.

Фота: nadiadorum / Instagram

Калі Надзеі было 17 гадоў, яна вырашыла паехаць у ЗША на вучобу. Каб аформіць амерыканскую візу, дзяўчына выехала ў Ізраіль, але ў выніку ледзь выбралася адтуль.

Усё праз тое, што Надзея нарадзілася ў Ізраілі і, мяркуючы па яе расповедзе, атрымала пашпарт гэтай краіны: 

«Паколькі я нарадзілася ў Ізраілі, я мушу адслужыць у ізраільскай арміі. Больш за тое, я хацела гэтага і думала, што гэта класны досвед, пакуль не вырашыла ехаць вучыцца ў Амерыку і выдаткаваць тыя гады на вучобу, а потым ужо разабрацца з арміяй».

План дзяўчыны не спрацаваў. Калі Надзея прыехала ў Ізраіль, яе прымусілі праходзіць вайскова-медычную камісію.

Дзяўчына ўпэўнівае, што была занадта маладая, каб усё разумець:

«Я 17‑гадовае дзіця. Зразумела, што я не магла і думаць, як праходзіць гэты працэс, хто там увогуле служыць у арміі, бо я амаль усё жыццё жыла і вучылася ў Мінску.

Калі я туды прыехала, мне сказалі, што не выпусцяць, пакуль не вырашу гэтае пытанне і не прайду вайскова-медычную камісію. Я ўжо паступіла ў каледж, мяне ўжо чакалі, я ўжо была ў працэсе атрымання візы».

У Надзеі сышло некалькі месяцаў, каб вырашыць пытанне з арміяй — дзяўчына не ўдакладняе, як гэта атрымалася зрабіць. За 10 гадзін да вылету ў ЗША ізраільскія ўлады адпусцілі яе.

Наступныя пару гадоў Надзея вучылася ў ЗША і заадно займалася кар’ерай у шоу-бізнэсе — напрыклад, супрацоўнічала з групай Little Big. Летам 2025‑га ў Надзеі здарыліся праблемы з працай, і яна на месяц паехала ў Беларусь адпачыць. А пасля ў дзяўчыны быў запланаваны тур з музычнай групай, і яна ўзяла акадэмічны адпачынак, каб паехаць у тур.

Той тур, аднак, адмянілі. Надзея засталася і без вучобы, і без працы, толькі з квітком у Германію, купленым дзеля тура. Яна скарысталася тым квітком, а потым вярнулася ў Беларусь.

«Ты прыязджаеш у Мінск і не ведаеш, што табе рабіць далей. Як табе вярнуцца ў Амерыку так, каб у цябе быў стабільны заробак, былі стыпендыі на вучобу, каб ты хаця б жыла ля ўніверсітэта?» — апісвае Надзея свае эмоцыі.

Другую палову 2025‑га яна правяла ў Мінску. Трэба было вырашаць праблемы з ізраільскай арміяй, бо ў дзяўчыны ўжо заканчваўся тэрмін прыдатнасці пашпарта.

Надзея запісалася ў ізраільскае пасольства, але яе візіты некалькі разоў пераносілі — спачатку на месяц, потым і на даўжэйшы час. А потым дзяўчыну чакаў непрыемны сюрпрыз:

«Калі я прыйшла ў пасольства ў Мінску, мне сказалі, што на мяне ёсць бан. Маўляў, вы не вырашылі пытанне з арміяй, і цяпер мы не можам вам абнавіць пашпарт».

Надзеі далі два варыянты: або паспрабаваць дамовіцца з арміяй праз пасольства, або паехаць самой у Ізраіль і вырашыць усё на месцы. Пакуль яна спрабуе скарыстацца першым варыянтам і кажа, што адказваюць ёй не надта актыўна. Паралельна яна шукае інфармацыю пра іншыя ўніверсітэты.

Дзяўчына спадзяецца з’ехаць як мага хутчэй:

«Шчыра, я нават практычна не разбірала чамаданы. Увесь час, як я знаходжуся ў Мінску, у мяне татальнае адчуванне, што я вось-вось з’еду, што я з’еду сёння ці заўтра. Не хачу разбіраць чамаданы, бо я ж тут ненадоўга. І з гэтым адчуваннем я жыву ўжо год».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Нушто?
    29.07.2026
    Дзе ўсе, хто пісаў, што габрэі "ўсе як адзін" пабеглі запісвацца ў Цагаль "дабравольна"? Дзяржава яна паўсюль аднолькавая. А дзяўчыне рэспект. І спачуванні.
  • Ну
    29.07.2026
    Нейкая цікавая дзяўчына. Валоданне пашпартам нейкай краіны - гэта не толькі правы, але і абавязкі. Ў Ізраілі гэта, сярод іншага, абавязковая служба ў войску. Не хацела служыць? Адмаўляйся ад грамадзянства Ізраіля.
    А вось гэтыя вільготныя мары:
    "Як табе вярнуцца ў Амерыку так, каб у цябе быў стабільны заробак, былі стыпендыі на вучобу, каб ты хаця б жыла ля ўніверсітэта?"
    нават і каментаваць не ведаю як.)
  • Кошка бросила котят это ..... виноват
    29.07.2026
    Отец Засандалий, проблемы с документами у нее из-за Израиля, а не из-за Беларуси, но виновата у Засандария в этом конечно Беларусь....

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі97

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»6

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі97

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць