Спорт11

«Лос-Анджэлес Лейкерс» можа купіць нашчадак выхадцаў з Беларусі

Славуты баскетбольны клуб мяняе ўладальніка.

Джош Кушнер. Фота: David Paul Morris/Bloomberg via Getty Images

Амерыканскі мільярдэр Марк Уолтэр узгадніў продаж кантрольнага пакета акцый кансорцыуму на чале з заснавальнікам Thrive Capital Джошам Кушнерам (братам зяця Дональда Трампа) і былым кіраўніком Disney Бобам Айгерам. Сума здзелкі складзе рэкордныя для сусветнага спорту $12,5 млрд, піша ESPN.

Уолтэр перапрадае клуб з нацэнкай у $2,5 млрд, кіруючы ім менш за год. У чэрвені 2025 года ён дамовіўся аб выкупе клуба «Лейкерс» у сям’і Бас за $10 млрд, а NBA канчаткова зацвердзіла яго мажарытарным уладальнікам у кастрычніку.

Прычынай продажу называюць ціск з боку ўладаў. Пракуратура Манхэтэна і Камісія па каштоўных паперах ЗША падазраюць Уолтэра ў падатковых махінацыях, і бізнэсмену тэрмінова спатрэбіўся капітал для пакрыцця фінансавых рызык. Пры гэтым мільярдэр захоўвае іншыя свае спартыўныя актывы, у тым ліку англійскі футбольны клуб «Чэлсі» і бейсбольны «Лос-Анджэлес Доджэрс».

Чакаецца, што куплю клуба «Лейкерс» зацвердзяць на пасяджэнні NBA ў верасні ў Нью-Ёрку. Цяперашні рэкорд утрымлівае сам «Лейкерс» з двума паслядоўнымі продажамі: свежым за $12,5 млрд і леташнім за $10 млрд.

Джош (Джошуа) Кушнер — малодшы брат зяця Трампа Джарэда Кушнера. Яны — сыны Чарльза Кушнера, які нарадзіўся ў сям'і эмігрантаў, што перажылі Халакост на Навагрудчыне.

«Лос-Анджэлес Лейкерс» адзін з самых тытулаваных баскетбольных клубаў свету. Ён 17 разоў выйграваў чэмпіянат НБА. У «Бостан Сэлтыкс» — 18 тытулаў.

Каментары1

  • бабруйчанін
    14.08.2026
    ??? З каранямі " .." набывае)))).Да ..і на лейкерс і на з " каранямі")))
    Як калісці губернатар Чукоткі Аркаша Абрамовіч набыл " Челсі" )))) Шмат у рф былі радыя)))

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»28

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў8

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу7

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»28

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць