У дадатку для знаёмстваў Globi выданне «Медыязона» знайшло профіль, у якім яўна без дазволу выкарыстаная фатаграфія беларускай палітзняволенай Яны Пінчук.

У анкеце, да якой прыкладзена фота Пінчук, пазначана іншае імя — Настасся. Сцвярджаецца, што дзяўчыне 23 гады, яна жыве ў Варшаве і працуе доктарам.

Сапраўднай Яне Пінчук 29 гадоў. Яна знаходзіцца ў калоніі і мае статус палітзняволенай.
6 чэрвеня 2023 года яе асудзілі на 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яну Пінчук абвінавацілі, у прыватнасці, ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні», дзеяннях супраць нацыянальнай бяспекі, распальванні варожасці, удзеле ў масавых беспарадках, а таксама стварэнні або ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі».
Паводле версіі следства, яна кіравала трыма тэлеграм-каналамі, якія беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі»: «Віцебск 97%», «Орша 97%» і «Наваполацк і Полацк 97%».
Беларуску затрымалі ў Расіі ў 2021 годзе, пасля чаго экстрадавалі ў Беларусь.
Каментары