Свет55

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што саюзнікі былі паінфармаваныя пра змест візіту дырэктара ЦРУ ЗША ў Маскву, які адбыўся на мінулым тыдні. Аднак падрабязнасці не падлягаюць агалошванню па просьбе ЗША, піша DELFI.

Гітанас Наўседа, фота Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

«Саюзнікі паведамляюць нам усім пра тое, якім быў змест размовы. (…) Але з павагі да таго, што Злучаныя Штаты не жадаюць выдаваць падрабязнасці гэтай сустрэчы, мы прытрымліваемся ўстаноўленага парадку», — заявіў кіраўнік літоўскай дзяржавы журналістам.

Паводле слоў Наўседы, мэтай візіту было зніжэнне напружанасці ў рэгіёне.

«На гэты момант магу канстатаваць, што сустрэча адлюстроўвала пастаўленыя мэты і была накіраваная на дээскалацыю напружанасці ў рэгіёне. Я вельмі спадзяюся, што гэты сігнал своечасова дайшоў да крамлёўскага рэжыму», — падкрэсліў ён.

Выданне Politico паведамляла, што кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі. 

The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў паведаміла, што Дональд Трамп асабіста накіраваў дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву. Як адзначае газета, дыпламатычная місія Рэткліфа ў Расію была «настолькі далікатнай», што нават некаторыя высокапастаўленыя супрацоўнікі Белага дома не ведалі пра яе загадзя.

Сам жа Дональд Трамп назваў паездку «амаль руціннай». У Крамлі заявілі, што паездка Рэткліфа звязаная з кантактамі паміж расійскімі і амерыканскімі спецслужбамі.

Каментары5

  • Хто-та ўрот
    31.08.2026
    The US has not informed us about the reasons for and the results of the CIA Director's visit to Moscow. Allies do not behave like that. (с) Kaya Kallas
  • Rampapam
    31.08.2026
    МАГА-клоўнада. Таргаваліся па Ірану
  • Янка
    31.08.2026
    Хто-та ўрот, магчыма амерыканцы пасля ўчорашняга абурэння кіраўніцы еўрадыпламатыі спадарыні Калас усё ж такі данеслі хаўруснікам па ЕЗ нейкую версію падзеяў пад абавязацельствы неразгалошвання. Бо якасць трампаўскай дыпламатыі і прызначаемых ім чыноўнікаў-магаўцаў выклікае падазрэнні ў ганебным правале дыпламатычнай частцы маскоўскага візіту Рэткліфа. Пасылаць дырэктара CIA ў Маскву, каб той нібыта данес да Пуціна інфармацыю аб сапраўдным стане на франтах - гэта наіўнасць 80 ўзроўню, і рэакцыя Крамля на візіт гэта даказвае. Між тым дагэтуль няма досыць абгрунтаванай версіі, навошта ў гэтай аперацыі спатрэбіўся C17, і гэта стварае падставы думаць, што менавіта частка з C17 была галоўнай у візыты Рэткліфа.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт29

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт29

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць