Грамадства66

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі

Трупа дзяржаўнага Купалаўскага тэатра папоўнілася расійскай актрысай Крысцінай Андрэевай. Інфармацыя пра яе з’явілася на афіцыйным сайце тэатра, заўважыла выданне «Люстэрка».

Крысціна Андрэева. Фота: tnv.ru

Крысціна Андрэева нарадзілася ў 1996 годзе ў горадзе Гусінаазёрску ў Бураціі. Яе бабуля і дзядуля хацелі, каб унучка звязала жыццё з сілавымі структурамі: марылі, каб яна стала следчай, пракуроркай або суддзёй. Спачатку дзяўчына сапраўды скончыла юрыдычны факультэт Іркуцкага ўніверсітэта, але пасля вырашыла змяніць прафесію і паступіла ў Іркуцкае тэатральнае вучылішча.

Картка актрысы Крысціны Андрэевай з сайта тэатра. Фота: kupalauski.by

Пазней Андрэева стала актрысай Казанскага тэатра і ў яго складзе прыязджала на гастролі ў Мінск. Паводле яе слоў, тады мінскія гледачы сустракалі артыстаў каля службовага ўваходу, размаўлялі з імі і дзякавалі за выступленні.

Цяпер Андрэева ўжо працуе ў Купалаўскім тэатры і ўдзельнічае ў трох спектаклях. Пры гэтым яна не згадвала пра беларускія карані або іншыя сувязі з Беларуссю. Таксама невядома, ці валодае актрыса беларускай мовай, на якой ставяцца спектаклі з яе ўдзелам.

Пасля падзей 2020 года большасць тагачаснай трупы Купалаўскага тэатра звольнілася на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.

Тэатр аднавіў працу толькі ў сакавіку 2021 года. Пасля гэтага ягонаму кіраўніцтву не ўдалося набраць дастатковую колькасць новых беларускіх актораў, бо многія адмовіліся ад прапанаванай працы. Таму ў тэатр пачалі запрашаць артыстаў з Расіі, у тым ліку выпускнікоў Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва (ГИТИС) і былых студэнтаў Інстытута сучаснага мастацтва ў Маскве. У сакавіку 2026 года мастацкім кіраўніком Купалаўскага тэатра стаў расіянін Дзмітрый Акімаў. 

Каментары6

  • čoms
    07.09.2026
    Нуу які вам яшчэ "Купалаўскі" ----" няяяма таго,што ранш было"....
  • 100
    07.09.2026
    Купалаўскі пераўтварыўся ва Упаловский
  • Алла
    07.09.2026
    Пора переименовывать в "Лукашенковский".
    Настоящий Купаловский в эмиграции

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча21

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

Галкіпер забіў два мячы ў матчы, прычым адзін на 11‑й дададзенай хвіліне

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША29

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча21

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць