Увечары 11 верасня ў Францыі пасажырскі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з невядомым прадметам. Паліцыя паведаміла, што на чыгуначных пуцях быў знойдзены фрагмент рэйкі, таму адной з асноўных версій расследавання стала магчымая дыверсія.

Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Клеон на поўначы Францыі. У цягніку знаходзіліся больш за 180 пасажыраў. У выніку здарэння пацярпелі 44 чалавекі. Адна жанчына была шпіталізаваная ў цяжкім стане, астатнія атрымалі лёгкія траўмы.
Аварыя прывяла да сур'ёзных перабояў у руху цягнікоў на некалькіх напрамках. Праблемы ўзніклі, у прыватнасці, на лініі паміж Руанам і Канам, а таксама паміж Канам і Гаўрам у абодвух кірунках.
Увечары 11 верасня на парыжскім вакзале Сен-Лазар затрымліваліся цягнікі, якія прыбывалі з Руана і Гаўра. Затрымкі дасягалі трох гадзін.
Раніцай 12 верасня рух на лініі Парыж — Руан аднавіўся, аднак на іншых участках чыгуначнай сеткі ўсё яшчэ дзейнічалі абмежаванні.
У Польшчы цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з грузавіком — пацярпелі дзясяткі людзей
У Польшчы ў заблакаваную на чыгуначным пераездзе фуру на хуткасці ўляцеў цягнік ВІДЭА
Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу
У Германіі затрымалі дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі
Каментары