Свет

Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?

Нямецкая пракуратура высунула абвінавачанне меркаванай расійскай шпіёнцы. Ёй пагражае 10 гадоў турмы.

Ілону В. падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі. Фота Bild.de

Расследаванне справы Ілоны В., падазраванай у шпіянажы на карысць Расіі, падышло да канца, піша нямецкае выданне «Більд». Федэральная пракуратура Германіі высунула PR-спецыялістцы нямецка-украінскага паходжання абвінавачанне ў «агентурнай дзейнасці ў інтарэсах разведкі» Расіі. Суд пройдзе ў Берліне.

Гэты выпадак выклікаў шырокі рэзананс па ўсёй Германіі. На Ілону В. надзелі кайданкі ў студзені ў Берліне. Следчыя абвінавачваюць яе ў тым, што яна збірала інфармацыю для расійскага ГРУ і наладжвала кантакты ў палітычных колах і колах, звязаных з бяспекай.

Ілона В. падбіралася не толькі да асяродкаў расійскай эміграцыі, але і да цэнтраў улады Германіі. На германа-украінскім форуме ў снежні 2025 года ёй удалося апынуцца усяго за некалькі метраў ад канцлера Фрыдрыха Мерца і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Пакуль яны сядзелі ў першым радзе, Ілона В. заняла месца проста за імі і здымала.

У той момант нямецкая контрразведка, мусіць, ужо даўно трымала яе ў полі зроку.

Ілону В. падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі. Фота Bild.de

Паводле даных следства, Ілона В. не пазней за кастрычнік 2023 года ўжо працавала на супрацоўніка расійскай спецслужбы пры пасольстве ў Берліне. Яна інфармавала яго пра мерапрыемствы высокага ўзроўню і ў некаторых выпадках забяспечвала яму доступ да важных сустрэч, каб той мог сам завязаць кантакты ў палітычных колах. Акрамя таго, яна звярталася да супрацоўнікаў міністэрства абароны і здабывала інфармацыю пра нямецкую прамысловасць.

Паводле інфармацыі «Більд», у Ілоны В. быў пропуск у Бундэстаг, і яна наведвала мерапрыемствы міністэрстваў, пасольстваў і палітычных арганізацый. На фатаграфіях яе, у прыватнасці, можна ўбачыць на даху Міністэрства замежных спраў.

Ілоне В. удавалася гэта ў тым ліку таму, што яна была старшынёй Федэральнага аб'яднання бінацыянальных таварыстваў (BBG). Афіцыйна аб'яднанне выступае за міжнародны абмен і ўзаемаразуменне паміж народамі.

Калі суд пацвердзіць абвінавачанні, падазраванай агентцы пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта18

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

19‑гадовая расіянка засвоіла беларускую лепш за многіх беларусаў і цяпер марыць пра сіні пашпарт замест чырвонага22

Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася24

Мядзведзяў у Беларусі становіцца ўсё болей — вось у якіх раёнах найперш4

«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю8

Беларусы адкрылі ў Польшчы першую беларускую гінекалагічную клініку. Наколькі паспяхова?5

Смартфоны коштам менш за 100 даляраў могуць знікнуць з продажу3

19‑гадовы Віталь з Гродна паехаў ваяваць супраць Украіны. Скончылася ўсё вельмі хутка31

Кіраўнік Anthropic Дарыё Амадэі заклікаў запаволіць развіццё ШІ, каб ён не стаў небяспечным для людзей4

Расіяне зноў скупляюць аўто ў Беларусі. Але ад BMW даводзіцца адмаўляцца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта18

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць