Эстонія гатовая цалкам закрыць мяжу з Расіяй у выпадку аб'яўлення там мабілізацыі
Эстонія рыхтуецца да магчымасці абвяшчэння ў Расіі новай мабілізацыі і ў выпадку неабходнасці можа цалкам закрыць сухапутную мяжу з Расіяй. Пра гэта заявілі прэм’ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал і міністр замежных спраў Маргус Цахкна, паведамляе ERR.

Па словах Крыстэна Міхала, рашэнні будуць прымацца ў залежнасці ад ацэнкі ўзроўню пагрозы. Ён адзначыў, што памежныя пункты можна закрыць вельмі хутка, як гэта ўжо рабілася ў сітуацыях, калі на мяжы ўзнікалі беспарадкі. Паліцыя і Памежная служба, а таксама Міністэрства ўнутраных спраў Эстоніі гатовыя да такога кроку.
Маргус Цахкна заявіў, што Эстонія не лічыць неабходным даваць міжнародную абарону расіянам, якія могуць уцякаць у Еўропу ад мабілізацыі. Паводле яго слоў, летась краіны Шэнгенскай зоны выдалі расійскім грамадзянам каля 650 тысяч віз, а ў выпадку новай мабілізацыі міграцыйны ціск можа ўзмацніцца.
Пры гэтым Цахкна адзначыў, што Эстонія ўжо абмежавала ўезд для такіх грамадзян. Ён таксама заявіў, што еўрапейскім партнёрам неабходна ўлічваць магчымы рост унутранай напружанасці ў Расіі і яго ўплыў на бяспеку Еўропы.
Міністр падкрэсліў, што самі па сабе ўцёкі з Расіі ў Еўропу ў выпадку мабілізацыі, на думку Эстоніі, не павінны аўтаматычна даваць чалавеку падставы для атрымання міжнароднай абароны.
Раней выданне Bloomberg паведамляла, што магчымасці новай хвалі мабілізацыі ў Расіі асцерагаюцца нават некаторыя чыноўнікі Крамля і супрацоўнікі ваенкаматаў.
Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя
Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час
«Усіх праверым. Аж да мабілізацыі». Лукашэнка загадаў працягнуць праверкі гатоўнасці ў войсках
Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай
Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства
Мерц заявіў пра вырашальныя тыдні і месяцы ў супрацьстаянні з Расіяй
Каментары