Свет22

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што Германія разам з партнёрамі шукае магчымасці для ўзмацнення супрацьпаветранай абароны Украіны. Паводле яго слоў, менавіта СПА цяпер з'яўляецца самым слабым месцам украінскай абароны, піша Deutsche Welle.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

На брыфінгу ў Берліне 29 верасня Мерц паведаміў, што ў асабістых размовах з кіраўнікамі розных дзяржаў і ўрадаў спрабуе дамагчыся дадатковых паставак сродкаў супрацьпаветранай абароны для Украіны. Ён падкрэсліў, што важна падрыхтаваць краіну да будучай зімы, у тым ліку з пункту гледжання забеспячэння энергасістэмы.

Паводле слоў нямецкага канцлера, Германія і іншыя еўрапейскія краіны таксама інтэнсіўна кансультуюцца наконт далейшай дапамогі Украіне напярэдадні пасяджэння Еўрапейскай рады, якое запланавана на 15—16 кастрычніка ў Бруселі. Абмяркоўваецца канкрэтная падтрымка ўкраінскага бюджэту і выкарыстанне ўсіх магчымасцяў для ўзмацнення СПА.

Мерц заявіў, што не варта мець ілюзій адносна далейшага развіцця вайны. Паводле яго слоў, Расія будзе працягваць атакі на цывільную інфраструктуру Украіны. Канцлер назваў такія дзеянні ваеннымі злачынствамі і падкрэсліў, што Германія працягне падтрымліваць Украіну, паколькі лічыць яе часткай Еўропы.

Ён таксама заявіў, што зрабіў бы ўсё магчымае, каб дапамагчы Украіне перажыць, найхутчэй, вельмі цяжкую зіму.

Акрамя таго, Мерц пракаментаваў сустрэчу міністраў замежных спраў Германіі і Расіі, якая адбылася 26 верасня ў Нью-Ёрку. Па яго словах, далейшыя заявы расійскага боку сведчаць пра тое, што Масква пакуль не зацікаўленая ў сур'ёзных і канструктыўных перамовах аб спыненні вайны ва Украіне.

Каментары2

  • Што ж гэта
    29.09.2026
    Самае слабае месца Украіны гэта не СПА, а тое, з-за чаго бягуць за Цісу ці ў СЗЧ, хоць у пачатку вайны стаялі чэргамі ў ваенкаматы
  • Вось што гэта
    30.09.2026
    Што ж гэта, не турбуйся, фронт стаіць там, дзе і стаяў год таму. А наконт сзч - у любой краіне заўсёды ё пэўны % тых, хто не гатоў ваяваяць. Вось ты напрыклад, толькі і можаш што з канапы страчыць каменты, а акрамя лыжкі болей ніякай зброі мабыць у руках і не трымаў.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын15

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 24

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын15

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць