Украінскі беспілотнік дасягнуў паўночнага прамысловага вузла ў Омску, дзе знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар Омскай вобласці Віталь Хацэнка. Паспяховасць удару пацвердзіў і ўкраінскі Генштаб.

Пра беспілотную небяспеку ў рэгіёне омскі губернатар паведаміў у 10:58 па маскоўскім часе, а інфармацыя пра тое, што адзін з беспілотнікаў дасягнуў прамысловай зоны, з'явілася прыкладна праз пяць з паловай гадзін.
Як сцвярджае Віталь Хацэнка, расійская супрацьпаветраная абарона збіла большую частку беспілотнікаў, якія атакавалі вобласць, але адзін з іх усё ж дасягнуў паўночнага прамысловага вузла. На месцы працавалі аператыўныя службы.
Пасля абвяшчэння беспілотнай небяспекі аэрапорт Омска часова спыніў прыём і выпуск самалётаў, каб гарантаваць бяспеку палётаў.
Жыхары Левага берага, Нафтавікоў і іншых раёнаў горада расказалі, што чулі ад аднаго да шасці выбухаў. Адзін з жыхароў паведаміў, што за 20 хвілін пачуў два выбухі, ад якіх нават здрыгануўся дом.
У 16:52 па маскоўскім часе Хацэнка абвясціў пра адмену рэжыму беспілотнай небяспекі. Ён заклікаў жыхароў не ствараць ажыятажу на запраўках і захоўваць спакой.
Омскі НПЗ з’яўляецца самым магутным нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам у Расіі. Ён здольны перапрацоўваць больш за 21 мільён тон нафты ў год. Завод выпускае шырокі асартымент паліва, змазачных матэрыялаў і нафтахімічнай прадукцыі.
Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты
У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»
Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі
У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура
Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары