Свет

У Польшчы збіраюцца павялічыць суму, якую замежнікі павінны мець для ўезду

Мінімальную суму на дзень знаходжання прапануюць павялічыць у 4 разы. Каго змены закрануць?

Фота: podlaski.strazgraniczna.pl

Новыя патрабаванні прадугледжаныя праектам пастановы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, піша MOST. Дакумент пакуль праходзіць кансультацыі.

Цяпер замежнікі, якія прыязджаюць у Польшчу на тэрмін да чатырох дзён, павінны мець прынамсі 300 злотых (69 еўра) або эквівалент у іншай валюце. Для даўжэйшага знаходжання патрабуецца не менш за 75 злотых (17 еўра) на дзень.

Праект прапануе павялічыць гэтыя сумы:

для паездкі працягласцю да чатырох дзён — да 1000 злотых (229 еўра);

для даўжэйшай паездкі — да 300 злотых (69 еўра) на кожны дзень.

Калі выдаткі на знаходжанне аплачвае прымаючы бок або чалавек прыязджае на турыстычнае мерапрыемства ці спартыўнае спаборніцтва, яму трэба будзе мець прынамсі 130 злотых (30 еўра) на дзень, але не менш за 650 злотых (149 еўра) агулам.

Для тых, хто ўязджае на вучобу або для навуковых даследаванняў, прапанаваны мінімум — 2020 злотых (463 еўра). Замест пацвярджэння наяўнасці грошай можна будзе прад’явіць дакумент аб прызначэнні стыпендыі.

Замежніку, які ўязджае з суседняй з Польшчай дзяржавы, трэба будзе мець яшчэ прынамсі 200 злотых (46 еўра) на зваротны білет або загадзя набыты білет.

Пацвердзіць наяўнасць сродкаў можна будзе дарожным чэкам, банкаўскай даведкай пра ліміт крэдытнай карты або пра грошы на рахунку ў банку Польшчы ці іншай краіны Еўрасаюза.

Змены не закрануць тых, хто ўязджае па дазволе на жыхарства, рабочай візе або візе, выдадзенай уладальніку карты паляка.

Паводле праекта, пастанова набудзе моц праз 30 дзён пасля падпісання міністрам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску8

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам30

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў1

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы5

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці6

У Бабруйску пенсіянерка стала ахвярай махляроў трэці раз за два гады1

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў1

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш2

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску8

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць