Грамадства

Упершыню за 6 гадоў у Славакіі з'явіўся беларускі пасол

Беларускі пасол у Славакіі Ігар Фісенка 21 кастрычніка ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту гэтай краіны Петэру Пелегрыні. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Фота: mfa.gov.by

Беларусь не мела пасла ў Славакіі з 2020 года. Аляксандр Лукашэнка прызначыў Ігара Фісенку на гэтую пасаду 3 сакавіка 2026 года — праз пяць гадоў пасля адстаўкі папярэдняга пасла Ігара Ляшчэні, які ў 2020 годзе падтрымаў патрабаванне правесці ў Беларусі новыя свабодныя выбары.

Увосень 2023 года Беларусь увогуле закрыла сваю амбасаду ў Славакіі. Пра планы аднавіць яе дзейнасць стала вядома ў лістападзе 2025 года. Меркавалася, што прадстаўніцтва запрацуе да 1 верасня 2026 года. З вясны Ігар Фісенка ўжо жыў у Браціславе.

Фісенка скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін і працуе ў беларускім МЗС з 1994 года. Ён працаваў у беларускай амбасадзе ў Бельгіі, быў пастаянным прадстаўніком пры Еўрасаюзе і НАТА, а пазней узначальваў дыпламатычныя місіі ў Егіпце, Амане, Судане і Алжыры. З 2019 года быў паслом Беларусі ў Францыі, адначасова прадстаўляючы краіну ў Манака і Партугаліі, а таксама пры ЮНЕСКА ў Парыжы. У 2021 годзе ён застаўся толькі на апошняй пасадзе.

Да восені 2023 года Славакія паслядоўна крытыкавала беларускія ўлады і далучалася да ўсіх еўрапейскіх санкцый, але сітуацыя змянілася пасля парламенцкіх выбараў 2023 года, на якіх перамагла партыя Роберта Фіцы.

У маі 2025 года Славакія прызначыла сваім паслом у Беларусі Ёзафа Мігаша, які займаў гэтую пасаду і да 2020 года і вядомы сваёй прыязнасцю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. У верасні таго ж года ён уручыў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Цяпер Славакія і Венгрыя — адзіныя краіны Еўрасаюза, якія маюць у Беларусі паўнавартасных паслоў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць