Аўто

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Жанчына трапіла ў аварыю па сваёй віне на арандаванай машыне Anytime і расказала, што мусіць кампенсаваць 6850 рублёў шкоды. У сэрвісе выданню Onliner патлумачылі, чаму такія грошы.

У Threads абмяркоўваюць выпадак з каршэрынгам Anytime. Карыстальніца расказала, што трапіла ў ДТЗ па сваёй віне, і назвала суму штрафу, пазначанага як «кампенсацыя шкоды», — 6850 рублёў. «Як лічыце — норм?» — пытаецца яна.

Абмеркаванне разраслося і ўжо налічвае больш за 2000 каментароў.

А што кажуць у Anytime?

Сітуацыю пракаментавалі ў сэрвісе Anytime.

— Мы разумеем засмучэнне кліенткі праз сітуацыю з аўтамабілем. Аднак яе сцвярджэнне, што «Падстрахоўка» — гэта міф, не адпавядае рэчаіснасці і ўводзіць у зман іншых кліентаў. Гэта рэальны інструмент падтрымкі, які працуе пры выкананні правілаў, прапісаных у Дагаворы далучэння, з якімі пагаджаецца кожны кліент сэрвісу, — адзначылі ў Anytime.

Там адзначылі, што, паводле правілаў сэрвісу, «Падстрахоўка» не дзейнічае пры грубых парушэннях ПДР на працягу ўсяго тэрміну арэнды.

— Падчас праверкі мы зафіксавалі неаднаразовае перавышэнне кліенткай хуткасці — аж да 153 км/г. Гаворка ідзе не пра разавае, а пра сістэматычнае працяглае парушэнне, прычым не толькі падчас гэтай арэнды.

Калі кліент груба парушае ПДР падчас арэнды, «Падстрахоўка» не прымяняецца. Мы заўсёды даносім гэта да кліентаў, бо для нас важна, каб выконваліся правілы і жыццё навакольных не падвяргалася небяспецы. «Падстрахоўка» ў нашым сэрвісе існуе, каб абараняць кліентаў пры нечаканых ДТЗ, а не заахвочваць парушэнні.

Суму шкоды, як сцвярджаецца, разлічваў незалежны ацэншчык.

У распараджэнні рэдакцыі ёсць заключэнне і калькуляцыя. Для разумення: вось некаторыя з элементаў, якія неабходна замяніць пасля ДТЗ.

Усяго ж пералік дэталяў, якія падлягаюць замене, і неабходных работ займае сем аркушаў.

У сэрвісе паказалі больш фатаграфій пашкоджанага аўтамабіля.

— Агляд праходзіў у непасрэднай прысутнасці кліенткі. Аўтамабіль атрымаў моцны ўдар аб фаркоп іншага аўтамабіля. Для дастаўкі на СТА спатрэбіўся эвакуатар. Заключэнне аб памеры шкоды было накіравана кліентцы ў афіцыйнай перапісцы. Асобна хочам адзначыць: замест таго каб адразу звярнуцца ў кампанію па тлумачэнні праз афіцыйныя каналы сувязі, кліентка выбрала шлях публічных абвінавачванняў. Хоць мы адкрытыя да дыялогу і гатовыя тлумачыць логіку нашых правілаў. Пазней кліентка накіравала нам ліст з просьбай індывідуальна разгледзець сітуацыю і перагледзець суму кампенсацыі шкоды. 

Ці прыняла кампанія рашэнне па гэтым звароце, не паведамляецца.

Як піша Onlíner, падчас падрыхтоўкі публікацыі сэрвіс таксама атрымаў запыт ад МУС наконт перавышэння хуткасці на гэтым аўтамабілі, зафіксаванага камерай.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць