Музыка3232

Бяда ў беларускага Z-гурта Skynet: саліст скардзіцца, што ўлады не пускаюць іх на сцэну

Калісьці рок-гурт Skynet спяваў па-беларуску — цяпер жа прысвячае песні вайне. Але нягледзячы на дэманстратыўную падтрымку Лукашэнкі і Пуціна пакрысе застаецца за бортам беларускай эстрады.

Іван Панамароў, тут і далей фота з яго інстаграма

Саліст гурта Іван Панамароў паскардзіўся ў трэдсах на тое, што ніяк не можа зразумець сітуацыю ў музычнай сферы ў Беларусі:

«Спачатку нас пазбавілі ІП, потым сказалі рабіць таварыства з абмежаванай адказнасцю, пасля зрабілі рэестр, не ўваходзячы ў які ты не маеш права арганізаваць свой уласны канцэрт. А трапіць туды амаль не магчыма. Прынамсі мы спрабавалі. Гэта такая падтрымка айчыннага артыста ці створаная манаполія, дзе няма лішніх?»

Сітуацыя паказальная, бо Skynet падтрымлівае Лукашэнку, а таксама Пуціна і абвешчаную ім вайну.

Хаця яшчэ некалькі гадоў таму іх творчасць была іншай. Напрыклад, у 2019 годзе Skynet выпусціў першую беларускамоўную песню «Каханая».

Пра гэтую кампазіцыю Панамароў потым пісаў, што, калі гурт упершыню выканаў яе на карпаратыве, прыйшлося спяваць «Каханую» сем разоў запар — настолькі тая спадабалася публіцы. Пасля распачыналі гэтай песняй свае канцэрты ў Германіі і Вялікабрытаніі — і тымі канцэртамі на Захадзе вельмі ганарыліся. Як і тым, што давялося выступаць на разагрэве ў «Бі-2» ды «Акіяна Эльзы» (гуртоў, за выкананне хітоў якіх у сучаснай Беларусі можна і за краты трапіць).

А пасля падзей 2020 года Іван Панамароў (з першапачатковага складу толькі ён і застаўся) у інтэрв’ю прапагандыстцы Людміле Гладкай крытыкаваў «заходнія каштоўнасці» і «артыстаў-здраднікаў».

Напад Расіі на Украіну Панамароў успрыняў як магчымасць раскруціцца на расійскай эстрадзе. Ён пачаў ствараць песні пра вайну — напрыклад, трэк «Прямо V рай», які прысвяціў «гераічным абаронцам Данбасу і героям СВА». А «Я жывы» напісаў у гонар сябра, які ваяваў на баку Расіі (і загінуў у 2024 годзе пад Харкавам).

Артыст хваліцца тым, што такія песні добра бяруць у ратацыю расійскія радыёстанцыі. Час ад часу і выступы ў Расіі бываюць. 

Нейкі ўздым у Skynet быў і ў Беларусі. У 2023 годзе іх запрашалі выступіць на музычным фестывалі Lidbeer і на «Славянскім базары».

Але апошнім часам Панамароў у сацсетках усё часцей выказвае крыўды на беларускія ўлады. Наракае, што айчынныя радыёстанцыі не вельмі хочуць браць песні Skynet, а праўладныя журналісты збольшага тактоўна адмаўляюць у інтэрв’ю.

Хаця, канечне, рана казаць, што Skynet зусім ужо ў няміласці — у навагоднюю ноч рок-гурт быў у эфіры АНТ, сёлета выступаў на Дні незалежнасці ў Салігорску ды на юбілеі МТЗ. 

Каментары32

  • Воўна
    20.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • лол
    20.10.2026
    Якія яшчэ канцэрты ў Германіі і Брытаніі? Гэта ён пра сваё выццё ў туалеце аэрапорта?
  • Гульня словамі
    20.10.2026
    Z-гурта? Гаворка пра гурт пакалення Z ці ПРАРАСЕЙСКАГА гурта?

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць