У вёсцы Прыбар Гомельскага раёна скралі адразу 18 нядаўна высаджаных туй. Міліцыя знайшла саджанцы ўжо ў іншай вобласці — Магілёўскай. Цяпер іх збіраюцца вярнуць назад.

Восем туй зніклі каля мясцовага фельчарска-акушэрскага пункта, яшчэ дзесяць — каля сельвыканкама.
Саджанцы высадзілі каля дзесяць дзён да крадзяжу. Тады работнікі прадпрыемства «Чырвоны гваздзік» пасадзілі ў Прыбары і дзвюх суседніх вёсках 584 туі замест раней выдаленых дрэў.
Хто скраў туі, не паведамляецца.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары