Грамадства99

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі

Аляксандр Сідарэнка з пазыўным «Зубр» спачатку набраў пазыкаў і прайграў купу грошаў у казіно, а пасля паехаў на вайну супраць Украіны на заробкі. Ягонае цела знайшлі ў лесапаласе на Харкаўшчыне.

Аляксандр Сідарэнка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Аляксандр Сідарэнка нарадзіўся ў 1986 годзе, паходзіў з Аршанскага раёна.

Вучыўся ў школе ў вёсцы Андрэеўшчына, а пасля працаваў рабочым і кіроўцам на мясцовых прадпрыемствах: у «Штотц Агра-Сэрвіс Міцькаўшчына», на Аршанскай раённай ветэрынарнай станцыі, у кампаніі «Самсувязьбуд», на камбінаце хлебапрадуктаў, хлебазаводзе і ў транспартнай фірме «Відус». Быў жанаты, у яго засталася дачка.

Па звестках Белпола, у Беларусі мужчына меў праблемы з законам праз п'янкі, скандалы і непадпарадкаванне міліцыі. У 2004 годзе яго асудзілі да 80 гадзін грамадскіх работ за хуліганства пасля таго, як у двары дома ў вёсцы Якубава ён ударыў чалавека. А ў 2012‑м прызначылі яшчэ 200 гадзін грамадскіх работ за наўмыснае пашкоджанне чужога аўтамабіля Nissan Primera каля крамы ў Міцькаўшчыне.

З сярэдзіны 2010‑х гадоў Сідарэнка пачаў ездзіць на заробкі ў Расію — жыў у падмаскоўных Сергіевым Пасадзе і Апрэлеўцы, а таксама ў Санкт-Пецярбургу. Працаваў кіроўцам грузавікоў.

У Расіі беларус меў праблемы з грашыма і захапляўся азартнымі гульнямі: браў мікрапазыкі, назапасіў даўгі перад судовымі прыставамі, рэгістраваўся ў анлайн-казіно і быў падпісаны на чаты са стаўкамі на спорт, «сігналамі» для краш-гульняў і крыптаздабычай.

Выправіць фінансавае становішча Аляксандр вырашыў на вайне супраць Украіны. Ён падпісаў кантракт з расійскім войскам, узяў пазыўны «Зубр» і служыў у 82‑м мотастралковым палку УС РФ. Загінуў Сідарэнка на Ваўчанскім кірунку ў Харкаўскай вобласці — па звестках тэлеграм-канала «Харківський напрямок», ягонае цела знайшлі ў лесапаласе побач з пасёлкам Вільча.

Паводле ацэнкі прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Вадзіма Кабанчука, усяго ў складзе расійскага войска на захопніцкай вайне ва Украіне загінула ўжо больш за 500 беларусаў. Іх спакусілі абяцанні лёгкага заробку.

Як падлічылі ваенныя эксперты, сярэдні час жыцця расійскага наёмніка на фронце складае некалькі месяцаў, а ў штурмавых падраздзяленнях — некалькі тыдняў.

І заходнія разведкі, і расійскія журналісты ацэньваюць, што ўсяго Расія за чатыры гады вайны страціла больш за 550 тысяч вайскоўцаў забітымі, каля паўтара мільёна былі параненыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Мікула
    23.10.2026
    Ён пайшоў ваяваць, бо ў яго расейская самасвядомасць
  • Вакар
    23.10.2026
    Слава ЗСУ!!!!!
  • dfdf
    23.10.2026
    Мікула, другой в РБ уже почти не осталось. Продолжаем задабривать и оттягивать от россии режим. Это точно поможет...

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць