У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою
Памочнік Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што прадстаўнікі Еўропы дакладна не будуць у іх удзельнічаць.

Пачатак новых перамоў паміж Расіяй, ЗША і Украінай аб завяршэнні вайны будзе залежаць «ад абстаноўкі на полі бою і ўвогуле ад абстаноўкі», заявіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, піша «Інтэрфакс».
Паводле яго слоў, папярэдні раўнд перамоў «нібыта і быццам бы быў узгоднены, але потым самі ўкраінцы яго сарвалі».
«Пакуль мы яшчэ не перадавалі ніякіх сігналаў», — сказаў Ушакоў, каментуючы дакладную дату кансультацый. Пры гэтым ён адзначыў, што сустрэча можа прайсці ў Абу-Дабі пасля 4 лістапада.
Памочнік прэзідэнта РФ таксама дадаў, што склад дэлегацыі, якая будзе прадстаўляць Расію на перамовах, пакуль канчаткова не сфармаваны, але «касцяк ёсць».
Пры гэтым Ушакоў адзначыў, што прадстаўнікі Еўропы не будуць удзельнічаць у будучай сустрэчы.
«Пакуль пра гэта зусім не ідзе гаворка, ніхто іх за стол перамоў запрашаць не збіраецца», — заявіў прадстаўнік Крамля.
Напярэдадні, 28 кастрычніка, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што трохбаковыя перамовы могуць адбыцца 10 лістапада.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары