Афіша

Фармат 4х4: па два фільмы на выходныя

Справа густу

061117f1 (7K)

Францыя, 2000, каляровы, 90 хв.

Жанр: гастранамічна-філязофскі трымценьнік.

50-гадовы магнат Фрэдэрык, які стаміўся ад жыцьця, наймае асабістага дэгустатара, маладога чалавека Нікаля. Новы слуга мусіць сачыць, каб у ежы не было сыру й рыбы, чаго Фрэдэрык не выносіць. Капрызьлівы магнат выцягвае Нікаля адусюль і ў любы час. Гастранамічныя прыгоды перарастаюць у трылер.

Карціна атрымала францускія прызы за найлепшы сцэнар, найлепшы фільм, найлепшага актора (Бэрнар Жырадо), найлепшага маладога актора – надзею кінэматографу (Жан-П’ер Лёры).

Карціну паставіў журналіст і рэжысэр Бэрнар Рап – і гэта другая ягоная стужка.

Фільм катэгарычна нельга глядзець на пусты страўнік.

Субота, 18 лістапада: «Цэнтральны» 17:00, 19:00

Нядзеля, 19 лістапада: «Аўрора» 18:30, 20:30

101 Рэйк’явік

061117f2 (7K)

Ісьляндыя–Данія–Нарвэгія–Францыя, 2000, каляровы, 93 хв.

Жанр: камэдыя.

Ісьляндзкі бэйбус сустракае палкую настаўніцу флямэнка… З гішпанскай акторкай Вікторыяй Абрыль у ісьляндзкім фільме зьявіліся тыповыя альмадовараўскія жарсьці (і тэмы).

Карціна – дэбют ісьляндзкага актора Бальтазара Кармакура – атрымала прызы ў Таронта, Салёніках і Пуле.

Субота, 18 лістапада: «Аўрора» 18:30, 20:30

Нядзеля, 19 лістапада: «Цэнтральны» 21:00

Пошум мора

061117f4 (4K)

Гішпанія, 2001, каляровы, 95 хв.

Жанр: драма.

Ён, яна – і мора. І яшчэ недарэчны новы муж… Чарговы фільм ад эратычнага кічмайстара Бігаса Луны («Залатыя яйкі», «Цыцка і поўня»).

У ролях: Леанор Ўотлінг («Забіць Фройда»), Хордзі Молья («Форд Алямо»).

Субота, 18 лістапада: «Перамога» 17:00, 19:00, 21:10

Нядзеля, 19 лістапада: «Мір» 21:00

«30 дзён да досьвітку»

061117f3 (4K)

Швэцыя, 2006, каляровы, 97 хв.

Жанр: вампірская камэдыя.

Адзнака: 6 (з 10).

Украіна, 1944 год. Ноч. На заблукалых эсэсаўцаў у лясной хаце нападае ікластая Салоха, а ў склепе рычыць і калоціцца дзіцячая дамавіна…

Нашыя дні. У запалярнае мястэчка да слыннага генэтыка Бэкерта прыяжджае мэдсястра Аніка з дачкой Сагай… У трупельні прафэсар Бэкерт працінае калом грудзі памерлага матацыкліста і распрацоўвае чырвоныя пігулкі, якія пераўтвораць людзей у вампіраў. Стос гэтых пігулак трапіць на моладзевую вечарынку, куды прыйдзе й Сага… Ну, а ейнай маці прыйдзецца адбівацца ад монстра-прафэсара, які зь цеплынёй узгадае пра ўкраінскія прыгоды.

У камплекце з падлеткамі-крывасмокамі – тупыя паліцыянты, гаваркія сабачкі і загубленыя заручыны.

Найбліжэйшым сваяком швэдзкае стужкі Андэрса Банке ёсьць расейскі трэш-кашмарык «Пасека» – на што рэжысэр сумленна й спасылаецца. Але дызайн крывасмокаў і адмысловыя эфэкты радыкальна розьняцца ад грыму піцерскай студыі «НОМ».

Іклы – і ў швэдзкую ноч іклы (дарэчы, ночка зацягнецца на 30 дзён).

Хітрыя амэрыканцы ўжо здымаюць паўтор швэдзкага фільму. Але локці мусяць кусаць беларусы.

Андэрс Банке нездарма еў ВГІКаўскі хлеб. Музыка на тытрах прымусіць тутэйшых пэнсіянэраў – без усялякіх чырвоных пігулак – біцца ў гістэрыцы.

«Цёмная ноч» Бернэса-Ўцёсава ідэальна кладзецца на моладзевую жахаўку.

Субота, 18 лістапада: «Мір» 17:00, 21:20

Нядзеля, 19 лістапада: «Перамога» 17:00, 19:00, 21:10

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць