Меркаванні3838

Мы ў вас укралі мільярд, бо нашто ён вам?

Прыкладна з такой заявай выступіла кіраўніца найбуйнейшага лукашэнкаўскага банка.

Прыкладна з такой заявай выступіла кіраўніца найбуйнейшага лукашэнкаўскага банка.

«Ну вось у мяне яго [даляра] няма, і я не іду ў абменнік, мне ён проста не патрэбны, у мяне ў 90-я не было, і сёння няма, — заявіла па тэлебачанні Надзея Ермакова, старшыня праўлення „Беларусбанка“ — найбуйнейшага дзяржаўнага банка краіны. — Так, абутак завозіцца імпартны, так, ён стане крыху даражэйшы, але нічога страшнага, зносім замест двух туфляў адны».

Якія ж народныя яны, беларускія банкіры. Туфлі даношваюць імпартныя…

Эканамісты падлічылі, што ў выніку дэвальвацыі ўкладчыкі страцілі каля 1,5 мільярда даляраў за кошт абясцэньвання сваіх дэпазітаў. І гэтыя паўтара мільярда не зніклі ў нікуды, бо ў нікуды нічога ніколі не знікае. Яны вытрачаныя. Імі напампоўвалася эканоміка, каб стварыць бурбалку "беларускага эканамічнага цуду". Яны вытрачаныя на выбары, на Усебеларускі народны сход, у прэзідыуме якога сядзела і мадам Ермакова (у мінулым загадчыца фінаддзела Шклоўскага райвыканкама, што ажыццявіла палёт па маршруце Шклоў — «брыльянтавы квартал» беларускай сталіцы).

Надрукавалі рублёў… І гэты сцэнар — раскулачванне насельніцтва праз інфляцыю і дэвальвацыю — паўтараецца каторы раз.

«На дурака не нужен нож», — як спявалі Ліса Аліса і кот Базіліа.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV3

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку1

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV3

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць