Грамадства3737

Нацыянальная катастрофа беларусаў

У першым паўгоддзі гарэлкі прадалі на 10,5% больш, піва — на 22,8% больш, чым у мінулым годзе. Беларусь ідзе на трагічны рэкорд.

Пры канцы СССР пляшка гарэлкі каштавала столькі ж, як 4 кг добрага мяса. Цяпер за 1 кг свініны можна набыць 2 бутэлькі, і яшчэ застанецца на закуску. Ад пачатку года цэны на большасць тавараў і прадуктаў — ад дызпаліва да алею — выраслі прыкладна ўдвая. Толькі на гарэлку цэны выраслі на сціплыя 25%. Нацыянальная катастрофа: ад таннай гарэлкі беларусы співаюцца.

Людзям, схільным да спажывання алкаголю, у такіх умовах псіхалагічна цяжка ўтрымацца. Усё падаражэла, дык хоць вып’ю.

Співаюцца будаўнікі, співаюцца калгаснікі. Гэта становіцца нацыянальнай трагедыяй, нацыянальнай безвыходнасцю. Іншаземцы жахаюцца, калі трапляюць у беларускую правінцыю.

Белстат сабраў звесткі, якія дактары называюць шакуючымі: за першыя 6 месяцаў гэтага года гарэлкі прадалі на 10,5% больш, чым за першае паўгоддзе летась.
Доля гарэлкі ў агульным спажыванні алкаголю, у пераліку на чысты спірт, склала 43,8% (у студзені-чэрвені 2010 году — 44,6%).

І расце спажыванне не толькі гарэлкі.

Піва за паўгоддзе прадалі на 22,8% больш, чым у мінулым годзе.
(Доля хмельнага напою ў агульным аб’ёме алкаголю склала 13%, што на 1,1% вышэй, чым у 2010-м).

Доля нават такога таннага алкаголю ў рознічным тавараабароце складае больш чым дзясятую частку — 10,4%.

Пры гэтым выдаткі на здарэнні і траўмы, выкліканыя алкаголем, на дзяцей-сіротаў, на зніжэнне якасці работ і прадукцыі, абцяжарваюць бюджэты аховы здароўя і бізнэсу. Прыкладна кожнае трэцяе злачынства здзяйсняецца асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, і амаль палова пацярпелых у грамадскіх месцах таксама знаходзяцца ў нецвярозым стане.

Алкаголь у Беларусі, асабліва моцны, у разы таннейшы, чым у краінах Еўрасаюза,
дзе высокімі цэнамі на спіртное і цыгарэты людзей адахвочваюць ад нездаровага ладу жыцця.

Мяркуючы па дынаміцы росту, за гэты год спажыванне алкаголю ў краіне дасягне новага гістарычнага рэкорду.
Дагэтуль рэкорднымі былі 2008 і 2010 гады.

Паводле ацэнкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кожны беларус у пераліку на чысты спірт ў 2010 годзе спажыў 15,13 літра алкаголю. Гэта выводзіць нашу краіну ў дзясятак найгоршых па гэтым паказчыку ў свеце. Прычым у Беларусі пераважаюць кепскія формы п’янства, бо людзі п’юць моцныя напоі.

За апошнія 20 гадоў спажыванне алкаголю вырасла больш чым у 2 разы.

Згодна з медыкамі, планка, пасля якой пачынаецца актыўная дэградацыя чалавечага патэнцыялу супольнасці, — 8 л на чалавека ў год.

«Пытанне аб насычэнні рынка ўжо не стаіць. Такая тэндэнцыя пагражае дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне», — прызнаваў яшчэ ў 2009 годзе намеснік міністра гандлю М.Свянціцкі.

Пры захаванні цяперашніх цэнаў на алкаголь і тытунь, Беларусь не мае шанцаў на развіццё.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV3

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

На Мінскім моры адкрыюць «Порт» — новую зону адпачынку1

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV3

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць