Эканоміка77

Іран ажыццявіў смелыя эканамічныя рэформы: адпусціў цэны паліва і прадуктаў

Вялізны эфект: у краіне рэзка знізілася спажыванне паліва і вырасла энэргаэфектыўнасць.

Вялізны эфект: у краіне рэзка знізілася спажыванне паліва і вырасла энэргаэфектыўнасць.

Урад Ахмадзінеджада ажыццявіў глыбокія рэформы эканамічнай сістэмы Ірана. Ён абсёк тое, што накручвалася гадамі. Адпусціў цэны на газ, бензін і іншае паліва, а таксама на асноўныя прадукты харчавання. Замест гэтага большасці хатніх гаспадарак — акрамя багатых — выплачваецца штомесяц каля 40 даляраў кампенсацыі.

Эфект стаў заўважны ўжо праз паўгода. У краіне рэзка знізілася спажыванне паліва. Краіна мае магчымасць экспартаваць яго больш. Эканомія для бюджэту складзе аж 60 мільярдаў даляраў у год. Але галоўнае, што энэргаэфектыўнасць эканомікі пачала рэзка расці.
Тое, чаго было не дабіцца заклікамі, робіць кашалёк. Цана дызпаліва вырасла ў Іране ў 4 разы. Спажыванне паліва за паўгода знізілася агулам на 20%, прытым што ВУП працягваў рост.

Сістэма датацый і субсідый нарастала гадамі. Гэта была частка сацыяльнага кантракту ўладаў з насельніцтвам.

Многія эканамісты лічаць, што дзякуючы апошнім рэформам іранская эканоміка моцна выйграе ў бліжэйшай перспектыве. Спынілася марнаванне рэсурсаў.

Большасць арабскіх краін, асабліва аўтарытарных, трымае цэны на паліва і асноўныя прадукты, заніжанымі. Тое самае адбываецца і ў Беларусі, дзе нізкія зарплаты спалучаюцца з нізкім коштам паслуг ЖКГ, гарадскога транспарту, паліва, хлеба і малака.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі2

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў30

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус4

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг4

У «Дукорскім маёнтку» патлумачылі, чаму ў іхнім заасадзе не ўсе жывёлы выглядаюць прывабна

Сілавікі запусцілі чат-бот для даносаў. Цяпер бондаравец Юспа стаў частым госцем на міліцэйскіх гутарках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі2

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць