Свет1717

У ЗША дэфолту не будзе: Абама і апазіцыя дасягнулі кампрамісу

Барак Абама абвесціў: столь доўгу паднімуць, але і дзяржаўныя выдаткі скароцяць. Старэнне насельніцтва стварае вялізную нагрузку на бюджэты краін Захаду.

Барак Абама абвесціў: столь доўгу паднімуць, але і дзяржаўныя выдаткі скароцяць.

Прэзідэнт ЗША абвесціў увечары ў нядзелю аб дасягненні кампрамісу з рэспубліканцамі ў кангрэсе па параметрах закона аб узняцці столі дзярждоўгу.
Гэта прадухіліць дэфолт па абавязацельствах амерыканскага ўрада. Ён мог надысці ўжо 2 жніўня.

«Абедзве партыі — рэспубліканцы і дэмакраты — дасягнулі пагаднення, якое зніжае дэфіцыт і адводзіць ад нас ад пагрозы дэфолту, — сказаў Абама. — Узняцце столі дзярждоўгу завершыць гэты крызіс і развее хмары над эканомікай ЗША».

«Аднак работа яшчэ не скончана. Я хачу заклікаць кангрэсмэнаў і сенатараў абедзвюх партый падтрымаць гэты кампраміс», — адзначыў прэзідэнт ЗША.

Дасягнутае пагадненне скароціць выдаткі бюджэту на $2,4 трыльёна.
Дэталі скарачэння бюджэту вырашаць разам выканаўчая ўлада і апазіцыя, якая кантралюе палату прадстаўнікоў.

Выступ прэзідэнта ЗША працягваўся не больш за пяць хвілін, ён адмовіўся адказваць на пытанні журналістаў.

Нягледзячы на дасягненне кампрамісу паміж Абамам і лідэрамі кангрэса, адпаведнае заканадаўства неабходна яшчэ зацвердзіць у абедзвюх палатах заканадаўчага органа. Гэта складаны працэс, бо заканадаўцы кіруюцца інтарэсамі сваіх выбарцаў, якія часам розняцца.

Дэфолт мог бы прывесці да непрадказальных узрушэнняў у сусветнай эканоміцы, накшталт дэпрэсіі 1930-х гадоў.

Старэнне насельніцтва стварае вялізную нагрузку на бюджэты краін Захаду. У рознай ступені праблема дэфіцыту ўласціва таксама краінам Еўропы.
Перавага старэйшых людзей сярод выбарцаў стварае праблему для дэмакратычна абраных уладаў. Для вырашэння праблемы дэфіцыту трэба прымаць захады, якія не могуць быць папулярнымі сярод пенсіянераў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскія крамы завезлі свежыя беларускія маліны1

«Першыя 500 цэляў ужо на алоўку». Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ папярэдзіў Лукашэнку44

«11 трыльёнаў, бля». Дэпутат расійскай Дзярждумы вылаяўся матам, расказваючы пра дэфіцыт бюджэту7

У МЗС заявілі пра актыўны непублічны дыялог з Захадам7

Беларускі бізнэсмен праспансаваў чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі1

Ва Украіне адказалі Вальфовічу адносна 116 беспілотнікаў за тыдзень2

Ціханоўская: «Для мяне не стаіць пытанне, ці пераможа Украіна. Адзінае пытанне — калі»17

Беларусаў шакаваў стан жывёл у «Дукорскім маёнтку»: «Гэта канцлагер!» Спецыялісты супакойваюць2

Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV2

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць