Андрэй Расінскі. Кадры

Пятніца са спакусамі

Першае выпрабаваньне праходзіць бедная "Насьця", аблічча якой зьмяняецца, адпаведна патаемным жаданьням.

НТВ, 20.45

Насьця

Расея, 1993, каляровы, 89 хв.

Рэжысэр: Георгі Данэлія.

Жанр: Трагікамэдыя паводле казкі Аляксандра Валодзіна "Здарэньне, якога ніхто не заўважыў"

Ролі выконваюць: Паліна Куцепава, Ірына Маркава, Валер Нікалаеў, Яўген Ляонаў, Аляксандар Абдулаў, Юры Гусман, Савелі Крамараў, Леанід Ярмольнік, Аляксандар Адабаш’ян.

Недарэка Насьця жыве з хворай матуляй і марыць пра шчасьце. Аднойчы добрая дзяўчына дапамагае бабулі, якая, насамрэч, зьяўляецца чараўніцай. Раніцай гераіня прачынаецца прыгожай – і цяпер ёй трэба прайсьці спакусу пекнатою, на якую ласыя багацьце й улада.

На пачатку 90-ых трагікамэдыя "Насьця" ўспрымалася, як сьвежы глыток паветра сярод чарнушнага сьмецьця. Але сёньня гэны фільм выглядае дзіўным помнікам сваёй эпосе – хаця стужка й не губляе характэрнай для Данэліі лірычнае цеплыні.

На канале СТВ а 23.30 Катрын Дэнёў працягвае спакушаць Рупэрта Эвэрэта ў “Небясьпечных сувязях”. А каму й гэтага падасца замала, то а 00.50 старая, але дасьведчаная місіс Гэндэрсан зоймецца патрыятычным выхаваньнем з дапамогай эротыкі (“Місіс Гэндэрсан прэзэнтуе”).

Для неспакушаных застаецца Нірвана.

Фота kino.br.byАНТ, 00.15

Нірвана (Nirvana)

Італія – Францыя – Вялікабрытанія, 1997, каляровы, 113 хв.

Рэжысэр: Габрыэле Сальваторэ

Жанр: Фантастычны кібэрбаявік

Ролі выконваюць: Крыстафэр Ламбэрт, Стэфанія Рока, Эмануэль Сэн’е, Дыега Абатантуон

У кампутарнай гульні “Нірвана” праз памылку галоўны пэрсанаж набыў самасьвядомасьць. Цяпер кампутарны пэрсанаж марыць зрабіць сабе сьмерць, а праграміст не жадае гэтага дапусьціць…

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць