Усяго патроху6363

Павел Латушка зрабіў фурор на закрыцці «Лістапада»

Ён з'явіўся на публіцы з прыгожай спадарожніцай.

У гэтым не было б нічога дзіўнага — самы малады (Паўлу Паўлавічу няма і сарака гадоў) беларускі міністр мае права і нават абавязаны падабацца жанчынам, калі б не адна акалічнасць. Раніцай у інтэрв’ю праграме «Культурныя людзі» Павел Латушка прызнаўся, што сёлета сустрэў сваё каханне.

І вечарам таго ж дня з’явіўся на людзях з жанчынай, пра якую напэўна казаў у ранішнім інтэрв’ю. Пара глядзелася вельмі арганічна і выпраменьвала такія магутныя флюіды закаханасці і шчасця, што вакол назіраўся нават некаторы ажыятаж — не азірнуцца ўслед прыгожай пары было немагчыма. У гардэробе спадарожніца міністра клапатліва паправіла яму матылька. І сумневаў не засталося.

Дарэчы, раней на ўсіх спектаклях і канцэртах міністр, як правіла, з’яўляўся ў суправаджэнні ўжо дарослай дачкі. У той жа перадачы «Культурныя людзі» Павел Латушка прызнаўся, што жыве ўдваіх з дачкой з яе дзесяці гадоў. З першай жонкай Латушка разведзены.

Каментары63

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць