Эканоміка1111

Стан беларускай эканомікі таксама залежыць ад выбараў у Грэцыі

Еўра вагаецца разам з папулярнасцю грэчаскай правай партыі.

Курс еўра адносна даляра павысіўся пасля падзення на самы нізкі з ліпеня 2010 года ўзровень — 1,26 даляра. Аднак далейшыя паводзіны валюты не прадкажа ніхто.

Рост еўрапейскай валюты звязаны з вынікамі сацыялагічных апытанняў ў Грэцыі, якія паказваюць, што партыі, якія выступаюць за заключэнне крэдытных пагадненняў з ЕС і МВФ, становяцца ўсё больш папулярнымі сярод насельніцтва. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Курс даляра да еўра ўпаў ўпершыню за пяць дзён.

«Гэта невялікая перадышка для еўра. Не было ніякіх пазітыўных навін, акрамя дадзеных апытанняў.
Гэта стаўка на «пажывем-пабачым», — сказаў Сайман Дэрык, галоўны валютны стратэг банка New York Mellon Corp (BK) у Лондане.

Па выніках апытанняў грамадскай думкі ў Грэцыі лідзіруе партыя «Новая дэмакратыя», якая выступае за прыняцце фінансавай дапамогі ад еўрапейскіх дзяржаў (25% галасоў). На другім месцы крайняя левая партыя СІРЫЗА, якая катэгарычна супраць крэдытных пагадненняў з ЕС і МВФ (22% галасоў).

За дзесяцігоддзе еўра ў цэлым істотна, на 40%, вырасла супраць даляра за кошт дынамічнага развіцця еўрапейскай эканомікі.

Магчымы выхад Грэцыі з еўразоны ставіць Еўропы перад раней не зведанымі фінансавымі выклікамі. У доўгатэрміновым плане хірургічнае адсячэнне хворай грэчаскай эканомікі можа даць нават карысць. Аднак

ніхто не можа прадказаць імгненныя страты ад дэфолту Грэцыі. Ён напэўна выкліча эфект даміно, ударыць па стабільнасці банкаў, якія мелі ў Грэцыі актывы, выкліча паніку на біржах і сярод укладчыкаў.
У найноўшай гісторыі яшчэ не было аналагу такой сітуацыі.

Еўра стала менш папулярным сродкам укладання капіталу ва ўсім свеце. У тым ліку і ў Беларусі прыватнікі на шэрых рынках шмат дзе перасталі прымаць аплату ў еўраадзінках.

Будучыня беларускай эканомікі таксама залежыць ад лёсу выбараў у Грэцыі.

Экспартныя даходы Беларусі цалкам залежаць ад цэнаў на нафту. Між тым кошты сыравіны ў выпадку эканамічнага крызісу ў ЕС рэзка ўпадуць.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць