Эканоміка77

Банкі задыхаюцца ад дэфіцыту рублёў, стаўкі міжбанку б'юць усе рэкорды

У панядзелак сярэднеўзважаная стаўка па аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытах вырасла да 62% гадавых.

Жорсткая манетарная палітыка Нацбанка прывяла да скачка ставак па крэдытах.

У сувязі з пікам падатковых выплат у панядзелак 22 кастрычніка сярэднеўзважаная стаўка АФН па аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытах (МБК) вырасла на 6,11% працэнтных пункта да 62,27% гадавых пры мінімальнай стаўцы 52%, максімальнай — 70% гадавых, паведамляе Агенцтва фінансавых навін.

Учора кіраўніца Нацыянальнага банка Надзея Ермакова паведаміла, што апошнія тры гандлёвыя сесіі на БВФБ Нацбанк купляў валюту. Банкі актыўна прадавалі яе, каб папоўніць дэфіцыт рублёвай масы.
Аднак гэтых аб’ёмаў відавочна аказалася замала для задавальнення попыту на рублёвую ліквіднасць. Дзяржбанкі працягваюць прасіць рублёвай падтрымкі ад Нацбанка. Між тым Нацбанк баіцца, што выдзеленыя рэсурсы ўрэшце пойдуць на куплю валюты, што выкліча ціск на курс.

Агулам беручы, такая нервознасць на фінансавым рынку сведчыць, што дэвальвацыйныя і інфляцыйныя чаканні застаюцца высокімі, пакуль захоўваецца няяснасць з рэжымам паставак нафты ў Беларусь у 2013-м — асноўнай крыніцы валютных даходаў краіны.
Сам факт такой стаўкі — большай за 50% — адлюстроўвае ацэнкі бізнэсам і фінансістамі магчымасці падзення рубля.

Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак на сустрэчы з кіраўніцай Нацбанка завяраў, што курс нацыянальнай валюты ўдасца ўтрымаць і дэвальвацыйны правал 2011 года не паўторыцца.
«Зусім нядаўна мы канстатавалі факт, што нам удалося ў нейкай ступені пераламаць хоць невялікія, але негатыўныя тэндэнцыі на валютным рынку, звязаныя перш за ўсё з чуткамі і палітыкай».
Аднак выбраныя ім далей словы прагучалі досыць двухсэнсоўна: «Мы павінны свята прытрымлівацца таго курсу, які мы пазначылі і абвясцілі народу.
Калі Нацыянальны банк абвяшчае такую ​​палітыку, то яе трэба і трымацца». Рэч у тым, што афіцыйна Нацбанк дэклараваў, што курс будзе вызначацца строга на рынкавых прынцыпах, у залежнасці ад попыту і прапановы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве1

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў26

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Ён звярнуўся да Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве1

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць