Афіша22

Цой па-беларуску

11 лістапада ў клубе «Pe:Public» пройдзе фэст, прысвечаны 50-годдзю Віктара Цоя.

«Ў нескладовае» выканае чатыры песні, дзве з якіх — добра вядомыя працы Віктара Цоя. Адмыслова для канцэрта быў зроблены мастацкі пераклад твораў на беларускую мову. Меркаванні вакол твораў падзяліліся нават у складзе выканаўцаў: некаторыя лічаць, што гэта глупства, некаторыя — што гэта вельмі цікава. У любым выпадку, у гэтым ёсць правакацыя, а як вядома, шоу-бізнэс — перш за ўсё шоў і здзіўленне.«Я вучыўся граць на гітары па песнях Цоя, — кажа Раман Арлоў. Не трэба рабіць выгляд і прыкідвацца, што Цой не меў уплыву на музыку і палітыку на тэррыторыі сучаснай Беларусі. Год назад я пераклаў першую песню Цоя, гэта песня „Муравейник“. І таму, калі патэлефанаваў арганізатар Віталь Супрановіч і прапанаваў паўдзельнічаць у мерапрыемстве, менавіта пры ўмове перакладу песні Віктара Цоя на беларускую мову, то я адразу пагадзіўся. Я ўвогуле лічу, што гэта будзе добры праект для беларускай ідэі ў цэлым. Да таго ж падобны экспірыенс будзе скарыстаны і на канцэрце „Ў нескладовага“ ў Маскве».

Падрабязней пра канцэрт ТУТ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць