фотаблог Юліі Дарашкевіч4242

Дзеці, ваза, прэзыдэнт

Сьвяткаваньне Дня Рэспублікі мала розьнілася ад падобных мерапрыемстваў мінулых гадоў. Хіба што толькі не было традыцыйнай дэманстрацыі вайсковай і сельскагаспадарчай тэхнікі. + Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

Сьвяткаваньне Дня Рэспублікі мала розьнілася ад падобных мерапрыемстваў мінулых гадоў. Хіба што толькі не было традыцыйнай дэманстрацыі вайсковай і сельскагаспадарчай тэхнікі.

Разам з тым, парад традыцыйна пачыналі менавіта будучыя вайскоўцы — курсанты Сувораўскай вучэльні і студэнты Вайсковай акадэміі. Пасьля іх цьвёрда чаканілі крок перад прэзыдэнтам прадстаўнікі розных ваенных частак і падразьдзяленьняў — ад спэцназу да сувязістаў, ад дэсанту да памежнікаў.

Былі таксама вайскоўцы, апранутыя ў форму савецкіх салдатаў часоў апошняй вайны.

Побач з А.Лукашэнкам на трыбуне стаялі менавіта «сілавікі» Віктар Шэйман, Леанід Мальцаў, Уладзімер Навумаў, Генадзь Нявыглас. А ўжо на іншай трыбуне — Сяргей Сідорскі, Генадзь Навіцкі, Уладзімер Канаплёў.

Перад Лукашэнкам вайскоўцы паказвалі сваё ўменьне карыстацца зброяй і іншыя практыкаваньні, якія нагадвалі мілітарысцкія танцы.

Сам кіраўнік дзяржавы ня быў у вайсковай форме, яе але ў прамове засяродзіўся менавіта на пытаньнях бясьпекі краіны.

Лукашэнка ўспомніў пра пашырэньне інфаструктуры NATO на Ўсход, а таксама пра ўсталяваньне амэрыканскіх сыстэмаў супрацьракетнай абароны ў суседніх зь Беларусьсю дзяржавамі. Гэта ўсё, на думку кіраўніка дзяржавы, адбываецца «пры маўчаньні эўрапейскіх дэмакратычных краін».

«Аднабаковае разбраеньне немагчымае», — казаў Лукашэнка. Пасьля дадаў пра тое, што нягледзячы на эканамічныя цяжкасьці ў адносінах з Расеяй, ранейшым застаецца курс на саюзнае будаўніцтва і беларускі бок будзе працягваць бараніць межы саюзнай дзяржавы.

Лукашэнка спыніўся на пагрозах для беларускай незалежнасьці. Сярод найбольш значных пагрозаў «інфармацыйная экспансія, палітычны шантаж, санкцыі, эканамічныя рычагі ўплыву, усе гэтыя мэтады ўжываюцца супраць краінаў, якія праводзяць незалежную палітыку».

Сваю прамову Лукашэнка скончыў словамі: «Няхай заўсёды будзе мірнае неба».

Лягічна, што сьледам за вайскоўцамі ў парадзе пачалі ўдзельнічаць спартоўцы. Былыя зоркі айчыннага спорту — алімпійскія чэмпіёны, пераможцы чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Пасьля іх пайшла юная зьмена — пераможцы «Скураных мячоў» і «Залатых шайбаў».

У парадзе ўдзельнічалі хакеісты, у форме і з клюшкамі, толькі замест канькоў яны былі абутыя ў ролікі. На роліках таксама ехалі і лыжнікі. Скакалі коні, плылі яхты.

Людзі на хадулях і ў няясных балахонах увасаблялі сабой шахматныя фігуры. У паветры лёталі парашутысты зь дзяржаўнымі сьцягамі. Гэта ўжо троху нагадвала казкі Люіса Керала.

Студэнты ўнівэрсытэту фізычнай культуры ўтварылі гіганцкую жывую «Беларускую вазу».

Ніякага бляску і энэргіі ў вачох удзельнікаў параду не было і блізка.

Пасьля ад «імя ўдзячнага народу» чатыры атлетычныя хлопцы ўручылі прэзыдэнту здаровы кошык з кветкамі. І кіраўніка дзяржавы зь дзяўчынкай на руках, упрыгожанай чырвона‑зялёнымі бантамі, мы таксама дзесьці ўжо бачылі.

Адным з пунктаў тэатралізаванага прадстаўленьня быў абрад «Беларускае вясельле». Побач з маладымі і іхнімі бацькамі выйшлі народныя калектывы, якія засьпявалі беларускія песьні, нешта кшталту: «Ой, запрагай‑ка, бацька, лошадзь шэрую‑кудлатую».

Беларускасьці Лукашэнкава ўлада па‑ранейшаму адводзіць месца ў фальклёры, з абавязковымі лапцямі і нацыянальнымі строямі.

Афіцыйная частка сьвяткаваньня скончылася сьпевамі малавядомых выканаўцаў, якія сьпявалі старыя савецкія гіты пра «я ў бабушкі жыву» і «галубой вагон».

Паводле падлікаў БТ, на сьвята прыйшло звыш 100 тысяч чалавек. Паводле падлікаў БелТА з спасылкай на прадстаўнікоў МУС, удзел узялі звыш 200 тысяч чалавек.

Зьміцер Панкавец

Фотаздымкі Юліі Дарашкевіч

Каментары42

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?4

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

Той самы Ляшкевіч: выстава вядомага бяздомнага мастака адкрылася ў Гомелі2

Дуліна адказала Калеснікавай: Плашч намёртва прыстаў да Лукашэнкі. Лячыць трэба хваробу, а не сімптомы28

«Плакала і крычала». Беларуска расказала, як яе прымусілі галасаваць на выбарах за Лукашэнку падчас моцных родавых схватак8

Летась у Беларусі правялі рэкордную колькасць трансплантацый3

Беларусы Вільні збіраюць подпісы ў абарону магчымасці навучаць дзяцей па-беларуску7

Амерыканскі экстрэмал зрабіў неверагоднае: без страхоўкі падняўся на хмарачос на 500 метраў ВІДЭА

У «Доме вольнай Беларусі» ў Львове ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага. Там цяпер захоўваецца і помнік герою4

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага11

«Усе спампоўваюць аплікацыю для байкоту тавараў з ЗША». Беларуская архітэктарка распавяла пра вайб у Грэнландыі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?4

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць